Наша консультация

Даходы трэба задэклараваць

налоговаяДа 2 сакавіка 2015 года падатковую дэкларацыю (разлік) абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу 2014 года даходы:

  • ад бязвыплатнага адчужэння (у тым ліку шляхам продажу, абмену) больш як адной кватэры, жылога дома, садовага ўчастка, дачы, гаража, зямельнага ўчастка на працягу 5 год; а таксама аднаго аўтамабіля або іншага транспартнага сродку на працягу года; ад продажу нежылых памяшканняў;
  • пры атрыманні ў выніку дарэння маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асоб на суму больш як 37 мільёнаў 835 тысяч рублёў;
  • атрыманыя ў выглядзе выйгрышаў праз Інтэрнэт-казіно, у выніку дзейнасці на рынку ФОРЭКС;
  • іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх ускладзена на падатковых агентаў.

На час прыёму дэкларацый інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне працуе з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 19.00 (без перапынку на абед), у суботу 21 і 28 лютага — з 9.00 да 13.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 6-28-41.

Людміла РУДЗЬКО,
начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть