Эксплуатуеш дарогі – плаці пошліну
З 1 студзеня 2014 г. прадугледжана спагнанне дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху па стаўках, устаноўленых пунктам 112 дадатку 22 да Падатковага кодэкса.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі такія ж, як і для фізічных асоб.
У дачыненні да транспарт-ных сродкаў, праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду па якіх прадугледжана адзін раз у два гады, прымяняецца павялічваючы каэфіцыент 2.
Аплата робіцца да падачы дакументаў аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду на рахунак галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці №3602912131908 у філіяле №121 ААТ «АСБ Беларусбанк». Код плацяжу ад арганізацый – 03005, ад фізічных асоб – 03006.
Дзяржаўная пошліна выплачваецца:
фізічнымі асобамі (індывідуальнымі прадпрымальнікамі) праз банкі або аддзяленні сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
арганізацыямі праз банкі.
Плацёжныя дакументы афармляюцца на кожны транспартны сродак асобна.
Наталля КАЗУН, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.