Наша консультация

Ільготы па зямельным падатку…

Катэгорыі фізічных асоб, якія маюць права на льготы па зямельным падатку ў 2014 годзе, вызначаны артыкулам 194 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Яны прадастаўляюцца пенсіянерам па ўзросту, інвалідам І і ІІ групы і іншым непрацаздольным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы жыхарства працаздольных грамадзян, мнагадзетным сем’ям (тры і больш непаўналетніх дзяцей), ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам “Аб ветэранах”.
Не ўлічваюцца ў складзе працаздольных асоб:
фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама аховы здароўя, культуры, адукацыі і сацыяльнай абароны на тэрыторыі вёсак;
часова не пражываючыя (ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы і (або) асобы, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі) па месцы жыхарства пенсіянераў па ўзросту, інвалідаў І і ІІ групы і іншых непрацаздольных фізічных асоб.
Зямельныя ўчасткі, якія размешчаны не па месцы жыхарства пенсіянераў па ўзросту, інвалідаў І і ІІ групы і іншых непрацаздольных фізічных асоб і прадастаўленыя для вя-дзення прыватнай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва, калектыўнага садаводства, дачнага і гаражнага будаўніцтва, вызваляюцца ад зямельнага падатку незалежна ад рэгістрацыі па месцы жыхарства працаздольных асоб.
Таццяна БІБІНА, старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
…І МАЁМАСНЫМ
Парадак прадастаўлення льгот па падатку на нерухомасць рэгулююцца артыкулам 186 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ад падатку на нерухомасць вызваляюцца:
належачае фiзiчнай асобе на праве ўласнасці адно жылое памяшканне ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме.
Будынкі і збудаванні (за выключэннем жылых памяшканняў у шматкватэрным жылым доме), якія належаць:
фізічным асобам, якія з’яўляюцца пенсіянерамі па ўзросту, інвалідамі I і II групы і іншым непрацаздольным фізічным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб;
фізічным асобам, якім датэрмінова назначана пенсія па ўзросту, у выпадках вызначаных заканадаўствам;
мнагадзетным сем’ям (сем’ям, якія маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей);
ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах»;
фізічным асобам, якія пастаянна жывуць у сельскай мясцовасці і працуюць у арганізацыях аховы здароўя, культуры, адукацыі і сель-скагаспадарчай вытворчасці на тэрыторыі вёсак, а таксама былым работнікам такіх арганізацый, з якімі працоўны дагавор спынены ў сувязі з выхадам на пенсію.
Таццяна ВАНДЗІЧ, намеснік
начальніка аддзела
падаткаабкладання фізічных асоб.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть