Наша консультация

Маеш даход — заплаці падатак

налоговаяЗа 2014 год праведзена 328 папярэдніх аналізаў па ўстанаўленню фактаў перавышэння сум расходаў над сумамі даходаў фізічных асоб.

Па выніках запатрабавана 59 дэкларацый аб даходах і маёмасці, бо грамадзяне не змаглі пацвердзіць крыніцы атрымання грашовых сродкаў, якія былі зрасходаваны на набыццё транспартных сродкаў, нерухомасці, аплаты падаткаў, страхавых узносаў, паслуг мабільнай сувязі і іншае. За гэта ім было прад’яўлена да ўплаты падаходнага падатку ў памеры 89 мільёнаў 709,2 тысячы рублёў. За ўказанне ў дэкларацыі няпоўных, недакладных звестак складзена 22 адміністрацыйныя пратаколы, сума штрафаў па якіх дасягнула 10 мільёнаў 550 тысяч рублёў.

У лік парушальнікаў трапілі фізічныя асобы, якія атрымлівалі даходы за мяжой, але своечасова не прадаставілі дэкларацыю ў падатковы орган і не заплацілі падаходны падатак; беспрацоўныя, якія ажыццяўлялі дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка; грамадзяне, якія набылі дарагую маёмасць (транспартныя сродкі, жылыя і нежылыя памяшканні) і іншыя.

Так, былі праведзены кантрольныя мерапрыемствы адпаведнасці расходаў над даходамі ў адносінах фізічнай асобы — індывідуальнага прадпрымальнікам. Запатрабавана дэкларацыя за 2011 год, калі грамадзянінам быў набыты легкавы аўтамабіль на суму 25 мільёнаў рублёў, трактар — за 54 мільёны. Пры гэтым даходы за ўвесь год, указаныя ў дэкларацыі, адтысяч рублёў. Такім чынам, індывідуальнаму прадпрымальніку давялося дадаткова ўплаціць 10 мільёнаў 978 тысяч падаходнага падатку. Пры разліку расходаў і даходаў выкарыстоўваўся бюджэт пражытачнага мінімуму, аплата паслуг мабільнай сувязі, страхавых узносаў, падаткаў, расходаў, звязаных з набыццём транспартных сродкаў.

Таццяна ВАНДЗІЧ,
намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання
фізічных асоб ІМПЗ па Лунінецкім раёне



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть