Наша консультация

На падыходзе – пенсія

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” афармленне дакументаў для назначэння пенсіі і перадача іх ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адносінах да працуючых грамадзян і членаў іх сем’яў (з выпадку страты карміцеля) ажыццяўляецца работадаўцам у 10-дзённы тэрмін з моманту паступлення заявы ад грамадзяніна.
Для своечасовага і пра-вільнага назначэння пенсіі, у пачатку года работадаўца павінен скласці спісы работнікаў, якія ў наступным годзе дасягаюць пенсійнага ўзросту і набываюць права на пенсію (у тым ліку за работу ў асаблівых умовах працы). Робіцца гэта на падставе працоўных кніжак і іншых дакументаў.
На практыцы работнікі пенсійнай службы сутыкаюцца з тым, што запісы ў працоўных кніжках іншы раз зроблены з парушэннем адпаведнай інструкцыі, – адсутнічаюць нумар і дата загада аб прыёме ці звальненні, няма запісу аб перайменаванні прадпрыемства, ёсць незасведчаныя папраўкі, падчысткі, дрэнна чытаемыя, размытыя пячаткі прадпрыемстваў і ўстаноў і іншыя памылкі. У такіх выпадках патрабуецца дадатковае пацвярджэнне даведкамі аб стажы работы. На атрыманне ўдакладняючых даведак траціцца нямала часу, асабліва, калі гэта датычыць прадпрыемства, якое ліквідавана, або, калі запыт неабходна накіраваць у іншы рэгіён. У такім выпадку работадаўца абавязаны прыняць своечасовыя меры да запатрабавання адпаведных дакументаў.
За месяц да наступлення права на пенсію, прадстаўнік работадаўцы павінен паведаміць работніку аб парадку звароту за пенсіяй. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць атэстацыі рабочых месцаў. Для назначэння пенсіі па ўзросту за работу ў асаблівых умовах працы перыяд з 1 студзеня 1992 года і па сённяшні дзень залічваецца ў спецыяльны стаж толькі пры правядзенні атэстацыі рабочага месца. Калі такая атэстацыя не праводзілася, то спецыяльны стаж можа быць залічаны з улікам заключэння, падрыхтаванага органамі Дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы. Пры гэтым работадаўца вяртае Фонду сацыяльнай абароны насель-ніцтва расходы на выплату пенсій, назначаных з улікам гэтых перыядаў работы, у поўным аб’ёме.
Работадаўцы нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерам за ўрон, нанесены несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, неабходных для назначэння і пераразліку пенсіі, а таксама прадастаўленнем дакументаў, якія ўтрымліваюць несапраўдныя звесткі.
Сумы залішне выплачаных пенсій па прычыне прадастаўлення работадаўцам дакументаў, якія ўтрымліваюць несапраўдныя звесткі, забіраюцца на карысць органа, які выплачвае пенсію, па яго распараджэнню ў бясспрэчным парадку з работадаўцаў – юрыдычных асоб і ў судовым парадку з работадаўцаў – фізічных асоб.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть