Наша консультация

Новыя аспекты ў спрошчанай сістэме

З гэтага года землекарыстальнікам – плацельшчыкам падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (далей ССП) па ўчастках, у дачыненні якіх парушана зямельнае заканадаўства, зямельны падатак выплачваецца па стаўках, павялічаных у 10 разоў. Пры гэтым памер агульнай плошчы зямельных участкаў дадзенага суб’екта значэння не мае.

У сувязі з адменай стаўкі падатку пры ССП у памеры 2 працэнты, якая прымянялася з 01.04.2011 па 31.12.2013 у адносінах выручкі ад рэалізацыі за межы Рэспублікі Беларусь тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, унесены адпаведныя змены ў дэкларацыю па падатку пры ССП.
З 2014 года плацель-шчыкі, якія прымяняюць ССП з падаткам на дабаўленую вартасць (ПДВ), маюць права перайсці на ССП без ПДВ толькі з пачатку новага падатковага перыяду пры ўмове адпаведнасці крытэрыям прымянення ССП без ПДВ за папярэдні яму каляндарны год.
Унесены змяненні і ўдакладненні ў правілы разліку агульнай плошчы для параў-нання з крытэрыем 1500 квадратных метраў у мэтах вылічэння падатку на нерухомасць, у прыватнасці:
– будынкі і перадатачныя прылады звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва выключаны з разліку агульнай плошчы для параўнання з устаноўленай мяжой. Аднак суб’ект, які прымяняе ССП і мае такія аб’екты, з 2014 года абавязаны выплачваць па іх падатак на нерухомасць незалежна ад адпаведнасці крытэрыю агульнай плошчы нерухомасці;
– з разліку агульнай плошчы таксама выключаны аб’екты нерухомасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці плацельшчыка падатку пры ССП, але перададзеныя ім у гаспадарчае вядзенне, аператыўнае кіраванне;
– калі суб’ект, які выкарыстоўвае ССП, перадаў нерухомасць у арэнду (фінансавую арэнду (лізінг), выплатнае або бязвыплатнае карыстанне) з прыцягненнем пасрэдніка (камісіянера, паверанага, іншай аналагічнай асобы), то плошча такога аб’екта ўдзельнічае пры разліку крытэрыю 1500 квадратных метраў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-39-38.
Юрый ШКАБАРА, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар ІМПЗ па Лунінецкім раёне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть