Наша консультация

«Шукаеце работу? У нас ёсць!»

Якім чынам наладзіць самаадукацыю? Хто сёння запатрабаваны на рынку працы? Ці можна прайсці прафесійнае навучанне па новых спецыяльнасцях? Аб гэтым расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка:

– Для накіравання на вучобу ў 2018 годзе будзем камплектаваць групы па наступных прафе-сіях (спецыяльнасцях): аўтаматызацыя ўліку ў праграме 1С: бухгалтэрыя; бетоншчык; візажыст, майстар па манікюры; вадзіцель пагрузчыка; кладаўшчык, аператар ЭВМ (ПЭВМ); страхар; машыніст аўтамабільнага крана; манціроўшчык, балансіроўшчык шын; аб-ліцоўшчык-плітачнік; аператар (машыніст) кацельні; аператар ПЭВМ (з веданнем камп’ютарнай вёрсткі, графікі і дызайну); цырульнік; індывідуальны прадпрымальнік; прадавец (касір гандлёвай залы); работа з бензаматорнымі косамі (трымерамі) і піламі; сакратар; слесар па рамонце аўтамабіляў; аператар сувязі; швачка; тынкоўшчык, электрагазазваршчык; электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання, іншыя. Як бачыце, пералік багаты. Упэўнена, кожны, хто зацікаўлены ў самаадукацыі і атрыманні даходу, знойдзе сабе занятак па душы.

Навучанне ў вочнай (дзённай) форме будзе праводзіцца па меры камплектавання груп, а вось месца залежыць ад вынікаў тэндара, які адбываецца сярод навучальных устаноў і арганізацый. У асноўным, яны знаходзяцца ў Лунінцы, Пінску, Брэсце і Брэсцкім раёне.

На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і асваенне зместу адукацыйных праграм накі-роўваем: беспрацоўных, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама непрацуючых, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём ва ўзросце да трох год (акрамя тых, хто знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску).

Людзям, накіраваным на прафесійную падрыхтоўку, гарантуюцца:

– бясплатнае прахо-джанне медыцынскага агляду пры афармленні на вучобу;

– бясплатнае навучанне новым прафесіям;

– выплата стыпендыі;

– аказанне матэрыяльнай дапамогі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

– кампенсацыя расходаў па аплаце праязных дакументаў да месца вучобы і назад (у выпадку пражывання беспрацоўнага не па месцы навучання), а таксама да месца праходжання вытворчай практыкі і назад;

– бясплатнае пражыванне грамадзян, якія праходзяць вучобу па-за межамі іх месца жыхарства, у інтэрнатах (гасцініцах).

Навучанне па накіраванню нашага ўпраўлення – гэта добры шанц атрымаць новую прафесію і работу. Па пытаннях камплектавання груп з ліку беспрацоўных трэба звяртацца ў аддзел па занятасці насельніцтва: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 12, каб. 10. Кантактны тэлефон 3-42-01.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть