Наша консультация

Новыя стаўкі для “іпэшнікаў”

Рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў № 317 ад 20.12. 2013 года ўстаноўлены новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якія ўступілі ў сілу з 7 лютага 2014 года.
Акрамя таго, сёлета да відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі выплачваюць адзіны падатак, аднесены:
– дыягнаставанне транспартных сродкаў;
– дзейнасць, звязаная з арганізацыяй адпачынку і забаў: прадастаўленне (уключаючы пракат) транс-партных сродкаў i iншага абсталявання для адпачынку і забаў; катанне на катэрах, конях; арганізацыя дзіцячых гульнявых пакояў; дзейнасць, звязаная з правядзеннем гульні ў пейнтбол, лазертаг і страйкбол.
З 1 студзеня 2014 года плацельшчыкі падатку на дабаўленую вартасць абавязаны прадстаўляць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыі (разлікі) па ўстаноўленых формах у выглядзе электроннага дакумента. Дадзеная норма распаўсюджваецца ў дачыненні ўсіх суб’ектаў прад-прымальніцтва, якія выплачваюць падатак на дабаўленую вартасць, – як юрыдычных асоб, так і індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку плацель- шчыкаў адзінага падатку з ІП, што выплачваюць ПДВ у фіксаванай суме. Інфармацыю аб парадку падключэння да сістэмы электроннага дэкларавання можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне (тэл. 2-39-38) ці на сайце: pki.by.

Вольга ЦЯЛЬПУК, старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть