Наша консультация

Падаткаплацельшчыкаў больш

У рамках праводзімай дзяржавай палітыкі па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення суб’ектамі гаспадарання эканамічнай дзейнасці, спрашчэнню падатковага заканадаўства і ўдасканаленню эканамічнага механізму прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя з 1 студзеня 2014 года ў Падатковы кодэкс Беларусі ўнесены змяненні і дапаўненні, якія датычаць парадку вылічэння арганізацыямі маёмасных падаткаў (падатак на нерухомасць, зямельны падатак). Расказвае галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне Ірына ВЯРЭНІЧ:
– З гэтага года значна пашырылася кола аб’ектаў, якія падлягаюць абкладанню падаткам на нерухомасць. У прыватнасці, па капітальных пабудовах, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, да іх дзяржрэгістрацыі плацельшчыкам прызнаецца арганізацыя, у якой такія аб’екты знахо-дзяцца на ўліку (на балансе). У 2013 годзе статус “капітальная пабудова” яны набывалі толькі пасля дзяржрэгістрацыі, але пры гэтым маглі эксплуатавацца і выкарыстоўвацца пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці. З 2014 года ў перыяд часу, што папярэднічаў дзяржаўнай рэгістрацыі, такія аб’екты абкладаюцца падаткам на нерухомасць.
Для вылічэння падатку на нерухомасць капітальнай пабудовай прызнаецца будаўнічая сістэма, прызначаная для пражывання і (або) знаходжання людзей, за-хоўвання маёмасці, вытворчасці і (або) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), выканання рознага віду вытворчых працэсаў, перасоўвання людзей і (або) грузаў. Акрамя гэтага, у спіс трапілі прыстасаванні электраперадачы і сувязі, трубаправоды і газаправоды (у тым ліку магістральныя), каналізацыйныя і водаправодныя сеткі, цэментаправоды і іншыя аб’екты, якія класіфікуюцца як перадатачныя ўстройствы для мэт вызначэння нарматыўных тэрмінаў службы асноўных сродкаў. Нарматыўныя тэрміны службы асноўных сродкаў рэгулююцца пастановай Міністэрства эканомікі №161 ад 30 верасня 2011 года.
Пры гэтым варта ўліч-ваць, што аб’ектам абкладання падаткам на нерухомасць прызнаюцца любыя капітальныя пабудовы незалежна ад таго, на якіх рахунках у бухгалтарскім уліку яны адлюстроўваюцца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть