Наша консультация

Пенсія: пытанні ўтрымання

рэгулююцца на заканадаўчым узроўні: гэта Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”, кодэксы – Грамадзянска-працэсуальны і аб шлюбе і сям’і, іншыя нарматыўныя прававыя акты. За тлумачэннямі звярнуліся да галоўнага спецыяліста ўпраўлення пенсій і дапамог Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Таццяны БУЦЬКО:

– Парадак утрымання з пенсій прапісаны ў артыкуле 94 вышэй названага Закона. Ён ажыццяўляецца, па-першае, на падставе судовых рашэнняў, устанаўленняў, пастаноў і прыгавораў (у частцы маёмасных вышукванняў), выканаўчых надпісаў натарыусаў, дыпламатычных агентаў прадстаўніцтваў краіны і афіцыйных асоб консульскіх устаноў, іншых рашэнняў і пастаноў. Па-другое, на падставе рашэнняў камісій па назначэнню пенсій для спагнання сум, залішне выплачаных пенсіянеру з-за злоўжывання з яго боку (у выніку прадастаўлення дакументаў з загадзя няправільнымі звесткамі, утойвання факту работы і г.д.). Ніякіх іншых утрыманняў не дапускаецца.

Яго памер вылічваецца з сумы, належнай пенсіянеру да выплаты, за вылікам надбаўкі на догляд, устаноўлены сапраўдным Законам. З пенсіі можа быць утрымана не больш як 50 працэнтаў на аліменты членам сям’і, кампенсацыю расходаў: на дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, або ўрону, прычыненага жыццю ці здароўю грамадзяніна; спагнанне запазычанасці па аплаце за карыстанне жыллёвым памяшканнем, тэхнічнае абслугоўванне і камунальныя паслугі. Па ўсіх астатніх відах вышукванняў можа быць утрымана не больш як 20 працэнтаў пенсіі. За дадатковай інфармацыяй трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть