Наша консультация

Пенсія залежыць ад каэфіцыента

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб павышэнні пенсій” ад 28.01.2014 г. №52 з 1 лютага павялічаны іх памеры.
Гэта звязана са змяненнем заработнай платы, якая прымяняецца пры назначэнні і пераразліку працоўных пенсій. У студзені яна складала 4 мільёны 723 тысячы 850 рублёў, у лютым – 4.960.043, што на 5,2 працэнта больш за папярэднюю. Менавіта на столькі ў сярэднім павялічаны пенсіі, вылічаныя з улікам індывідуальнага каэфіцыента.
Звяртаем асаблівую ўвагу, што працэнт павелічэння – сярэдняя велічыня, а, значыць, не ва ўсіх грамадзян пенсія стане больш на ўказаныя лічбы. Трэба разумець – гэта залежыць ад індывідуальнага каэ-фіцыента. Калі ён маленькі, напрыклад, 0,45000 і менш, то працэнт павелічэння будзе ніжэй, чым 5,2, таму што пенсія вы-лічваецца з улікам мінімальнага памеру.
У Беларусі Саветам Міністраў з 1 лютага 2014 года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у суме 1 мільён 128 тысяч 070 рублёў (у студзені ён складаў 1.047.530). У сувязі з гэтым павялічаны памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый грамадзян. Напрыклад, даплата так званым доўгажыхарам з улікам узросту ад 75 да 80 год складзе 211 тысяч 500 рублёў (у студзені была 196.400), больш як 80 год – 282.000 (261.900)
Разлік пенсій ажыццяўляецца з прымяненнем спецыяльнага праграмнага забеспячэння, якое ў працэсе распрацоўкі цалкам пратэсціравана, таму сумнявацца ў дакладнасці вынікаў пераразлікаў няма падстаў.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть