Наша консультацияПроисшествия

Плаціць “камуналку” дапаможа дзяржава

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2016 г. №322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый” накіраваны на ўзмацненне дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва.

Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі краіны, дапамога оудзе прадастаўляцца для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП), а таксама расходаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме.

Права на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі прадастаўляецца ў выпадку, калі штомесячная сума аплаты ў межах нормаў спажывання і кампенсацыя расходаў на электраэнергію перавышае: 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу грамадзяніна (сям’і), які пражывае ў горадзе, 15 — у сельскім населеным пункце. Розніца паміж сумамі аплаты за ЖКП і лічбамі, што складаюць адпаведна гэтыя 20 і 15 працэнтаў, і будзе складаць памер субсідыі. Пералік даходаў жыхароў, хто ўдзельнічае ў вызначэнні сукупнага даходу, вызначыць Урад.

Заканадаўствам таксама прадугледжана, што падтрымку дзяржавы можна атрымаць па выяўляльнаму і заяўляльнаму прынцыпах. Першы дзейнічае з 1 кастрычніка 2016 года, калі субсідыі прадастаўляюцца непрацуючым пенсіянерам і паўналетнім інвалідам, зарэгістраваным у жылых памяшканнях, па месцы жыхарства якіх адсутнічаюць працаздольныя члены сям’і. Іншым жа катэгорыям людзей трэба звярнуцца за субсідыяй асабіста. А вось турбавацца наконт падаходнага падатку за такую дзяржпадтрымку няварта: ім яна не абкладваецца.

Ігар Ціханчук, памочнік пракурора

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть