Наша консультация

Працоўныя адносіны замацоўвайце дакументамі

Апошнім часам значна павялічылася колькасць парушэнняў працоўных і сацыяльных правоў работнікаў, якія заняты ў індывідуальных прадпрымальнікаў і ў мікраарганізацыях.У прыватнасці, пачасціліся выпадкі незаконных звальненняў, назіраюцца нявыплата або несвоечасовая выплата заработнай платы, непрадастаўленне штогадовых працоўных водпускаў, маюць месца незаконныя ўтрыманні з зарплаты. У многіх камерцыйных арганізацыях і ў індывідуальных прадпрымальнікаў не афармляюцца ва ўстаноўленым законам парадку працоўныя праваадносіны.

Варта нагадаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 3 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей Працоўны Кодэкс) сфера яго дзейнасці распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў і наймальнікаў, якія заключылі працоўны дагавор на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Да наймальнікаў- фізічных асоб адносяцца, у тым ліку, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы і зарэгістраваныя ў іх якасці на падставе артыкула 22 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да мікраарганізацый адносяцца камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю да 15 работнікаў (уключна) за календарны год.

Абавязковы пералік дакументаў дазваляе наймальніку разумна будаваць узаемаадносіны з работнікамі, мінімізоўвае рызыкі па працоўных спрэчках і з’яўляецца падставай для рэалізацыі работнікам сацыяльных правоў (назначэнне дапамог, пенсій і г.д.).

Да такіх дакументаў адносяцца: правілы ўнутранага працоўнага распарадку; пісьмовыя працоўныя дагаворы (кантракты); штатны расклад; загады (распара-джэнні) па асабоваму саставу (аб заключэнні, змяненні, спыненні працоўнага дагавора, аб прадастаўленні водпускаў, аб камандзіроўках, аб прымяненні ці зняцці дысцыплінарнага спагнання і іншыя); падставы для загадаў па асабоваму саставу (дакладныя запіскі, заявы, акты, працоўныя дагаворы, растлумачальныя запіскі); працоўныя кніжкі (укладышы да іх) работнікаў; кніга ўліку руху працоўных кніжак і ўкладышаў да іх; паведамленне работніка аб працягу кантракта, заключэнні новага кантракта, аб спыненні працоўных адносін, у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта; заява работніка аб прадастаўленні водпуска; табель уліку рабочага часу; разліковыя лісткі; службовыя інструкцыі работнікаў; дагаворы аб поўнай калектыўнай або індывідуальнай матэрыяльнай адказнасці работнікаў (калі ў наймальніка працуюць супрацоўнікі, якія з’яўляюцца матэрыяльна адказнымі асобамі); графік зменнасці (калі работа носіць зменны характар); палажэнне аб аплаце працы і прэміраванні.

Наяўнасць пералічаных дакументаў дазволіць пра-вільна, на прававой падставе будаваць адносіны наймальніка і наёмных работнікаў.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть