Наша консультация

Працуюць іншаземцы – з дазволу

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць права на заняткі працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь толькі па спецыяльнаму дазволу.
Каб яго атрымаць, неабходны заява (згодна з дадаткам 4 пастановы МУС РБ №247 ад 7 ліпеня 2011 года), ксеракопія нацыянальнага пашпарта іншаземца (з натарыяльна завераным перакладам), дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы ў памеры 5 базавых велі-чынь за атрыманне спецыяльнага дазволу і 3 – за яго працяг. Дзяржпошліна залічваецца ў абласны бюджэт на рахунак №3602912010003 Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ААТ “АСБ “Беларусбанк” г. Мінск, МФО 153001795, УНП бенефіцыяра 200045679, код плацяжу: 03001 – для юрыдычных асоб, 03002 – для індывідуальных прадпрымальнікаў. Для атрымання дакумента (бланка строгай справаздачнасці) абавязкова спатрэбіцца даверанасць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть