Наша консультация

Прафілактыка ўтрыманства

Ёй стануць новыя ўмовы аказання адраснай сацыяльнай дапамогі. Гэта прадугледжана папраўкамі, унесенымі ва Указ Прэзідэнта Беларусі ад 19.01.2012 г. №41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”.
У рамках гэтай сістэмы прадастаўляюцца пяць сацыяльных выплат, у тым ліку малазабяспечаным сем’ям (грамадзянам), у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзетак першых двух год жыцця. Такая выплата дазваляе падтрымліваць даходы на ўзроўні мінімальнай сацыяльнай гарантыі – бюджэту пражытачнага мінімуму, і, вядома, для яе назначэння патрэбны аб’ектыўныя прычыны.
Паявіліся абмежаванні па прадастаўленню штомесячнай сацыяльнай дапамогі ў адносінах працаздольных членаў сям’і (грамадзян), якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу звароту, менш за 6 месяцаў з’яўляліся занятымі ці зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўных; а таксама тых, хто, з’яўляючыся беспрацоўнымі, на працягу 6 месяцаў, што папярэднічалі месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай падыходзячай работы або ад павышэння кваліфікацыі па накіраванню органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Адначасова пашыраны пералік падстаў для адмовы ў прадастаўленні ўказаных сацыяльных выплат сем’ям, якія паўторна звяртаюцца за дапамогай, дзе працаздольны член сям’і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойнаму паляпшэнню матэрыяльнага становішча, за выключэннем невыканання такога плану па аб’ектыўных прычынах.
Удакладнены ўмовы прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі, у тым ліку пры рэалізацыі сям’ёй права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльных трансфертаў, а таксама аліментаў.
Павялічана перыядычнасць атрымання сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў з двух да чатырох разоў на працягу каляндарнага года пры захаванні агульнага памеру дапамогі.
Дабавіўся дадатковы спосаб выплаты – праз арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій і дапамог. Паслуга на дом аказваецца адзінокім інвалідам І, ІІ груп і грамадзянам, дасягнуўшым 70-гадовага ўзросту, бацькам у няпоўных сем’ях, якія з’яўляюцца інвалідамі І, ІІ груп альбо ажыццяўляюць догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 год.
Удакладнены дакументы, якія павінны прадаставіць грамадзяне для атрымання дапамог.
Таццяна КІПЦЭВІЧ, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть