Наша консультация

Прававы статус іншаземцаў

З 12 ліпеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”.
З улікам змен, іншаземцы, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны на працягу пяці сутак, за выключэннем ня-дзель, дзяржаўных святаў i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, абавязаны зарэгістравацца ў органе ўнутраных спраў, гасцініцах, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, размешчаных па месцы часовага пражывання.
Замежныя грамадзяне абавязаны жыць у Рэспубліцы Беларусь толькі па тым месцы, па якім зарэгістраваны. Пры яго змене неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі на працягу пяці сутак па новым месцы жыхарства.
Паявіліся падставы для атрымання дазволу на часовае пражыванне тэрмінам на адзін год:
– калі іншаземцы з’яўляюцца этнічнымі беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфікуюць сябе, як беларусы і іх нашчадкі (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь;
– калі яны суправаджаюць асобу, якая атрымала медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, і (або) ажыццяўляюць за ёй догляд, у якім ёсць неабходнасць.
Таксама маецца шэраг падстаў для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Яго могуць атрымаць іншаземцы, якія з’яўляюцца этнічнымі беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфікуюць сябе, як беларусы і іх нашчадкі (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь. Дазвол можа выдавацца асобам без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш як тры гады, пры ўмове, што адсутнічае дзяржава, якая згадзілася іх прыняць, за выключэннем тых, хто аформіў спыненне грамадзянства ў парадку, устаноўленым заканадаўствам дзяржавы папярэдняга грамадзянства.
Іншаземцы, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне, павінны зарэгістравацца па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на працягу трох месяцаў.
Анатоль МОЛЧАН,
начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть