Наша консультация

Правільна вылічваем падаходны падатак

У Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены змяненні.
Сёлета даходы, якія не з’яўляюцца ўзнагароджаннем за выкананне працоўных або іншых абавязкаў (матэрыяльная дапамога, падарункі і г.д.), пры атрыманні па асноўным месцы работы вызваляюцца ад падаткаабкладання ў памеры, які не перавышае на працягу падатковага перыяду 11 мільёнаў 430 тысяч рублёў.
Ад падаходнага падатку вызваляюцца расходы на камандзіроўкі, якія выплачваюцца ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам. У прыватнасці, змяненні датычаць расходаў па найму жылога памяшкання пры службовых камандзіроўках за мяжу. Гэта значыць, што вызваляецца ад падаткаабкладання сума, кампенсаваная і пацверджаная дакументальна такіх расходаў у межах нормы (дадатак 1 да пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2001 №7 “Аб устанаўленні норм аплаты камандзіровачных расходаў пры службовых камандзіроўках за мяжу”). Перавышаная сума абкладаецца падаткам ва ўстаноўленым парадку. Раней расходы па найму жылога памяшкання вызваляліся ад падаходнага падатку ў поўным памеры.
Аляксандр ВАНЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть