Наша консультация

Рамесная дзейнасць для працавітых

На падатковым уліку ў раённай інспекцыі МПЗ знаходзіцца 147 фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць.

Найбольш папулярнымі з’яўляюцца: стварэнне вырабаў ручнога вязання і вышыўкі, вышыўка і пляценне бісерам; мастацкія вырабы з паперы (арыгамі, паперакручэнне, выцінанка, картанаж) і пап’е-машэ; выраб, заточка і рамонт сельскагаспадарчага інвентару і садова-агароднага інвентару; карункапляценне і макрамэ; мастацкая апрацоўка дрэва (разьба, выпальванне); выраб бірулек, сувеніраў, шкатулак, дэкаратыўных пано, цацак; выраб, устаноўка і рамонт драўляных калодзежаў, лавак, альтанак, цяпліц, агароджы, прыналежнасцей для ўтрымання птушак, жывёл, пчол. Поўны пералік відаў рамеснай дзейнасці замацаваны Указам №225 ад 16.05.2005 г.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічная асоба выплачвае збор у памеры адной базавай велічыні (цяпер – 23 рублі) на каляндарны год (са студзеня па снежань) і падае ў падатковы орган па месцы жыхарства заяву аб пастаноўцы на ўлік.

За ажыццяўленне рамеснай дзейнасці без уплаты збору і падачы заявы ў падатковы орган аб пастаноўцы на ўлік прадугледжаны штраф у памеры 5 базавых велічынь – 115 рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне або па тэлефоне 6-28-41.

Таццяна ВАНДЗІЧ, намеснік начальніка аддзела  падаткаабкладання фізічных асоб.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть