Наша консультацияПроисшествия

Следаваць адзінай мэце

Пэўныя новаўвядзенні ўнесены ў Палажэнне аб парадку змянення мэтавага назначэння зямельных участкаў. Як стала вядома ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі краіны, яго дапоўніў новы дакумент Саўміна №659 ад 19.08.2016 г.

Згодна з ім, заканадаўчыя акты будуць прыведзены ў адпаведнасць з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь, які ўступае ў сілу 31 снежня 2016 года. У пастанове ўтрымліваецца норма аб недапушчэнні змянення мэтавага назначэння зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да заканчэння тэрміну 8 год з даты дзяржаўнай рэгістрацыі жылых дамоў, узведзеных на такіх участках.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть