Спыніць «гульняманаў»
ПроисшествияНаша консультация

Спыніць «гульняманаў»

395811-7Усё часцей даводзіцца канстатаваць павелічэнне колькасці прыхільнікаў азартных гульняў, чыё залішняе захапленне часам ставіць самога чалавека ці сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.

Складаная сітуацыя не магла застацца без увагі на заканадаўчым узроўні. Перагледзеўшы Палажэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік краіны падпісаў новы Указ №319 ад 25.08.2016 г. Згодна з ім, чалавек можа самастойна абмежаваць сябе ў наведванні ігральных устаноў на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 год шляхам асабістай падачы арганізатару гульняў пісьмовай заявы з адначасовым прадастаўленнем дакумента, які засведчвае асобу. А ў тых выпадках, калі “гульняман” ставіць сябе ці сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, то дастаткова звароту ў суд родзічаў: бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў (удачарыцеляў), усыноўленых (удачароных), родных братоў і сясцёр, дзядуль і бабуль, апекуноў, папячыцеляў, мужа і жонкі. Падобныя функцыі ўскладзены таксама на пракурора, органы апекі і папячыцельства, асоб, якія сумесна пражываюць з заўзятымі ігракамі і вядуць агульную гаспадарку.

Па дадзеных Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, новы закон пачынае дзейнічаць з 28 лютага 2017 года.

Ігар Ціханчук, памочнік пракурора



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть