Наша консультация

Страхавыя ўзносы: тэрмін заканчваецца сёння!

1 сакавіка – апошні дзень уплаты абавязковых страхавых узносаў за 2016 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі і адвакатамі. Аб гэтым яны інфармаваны шляхам рассылкі адпаведных SMS-паведамленняў. Гутарым з начальнікам раённага аддзела фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ірынай Чысцяковай.

– Якую суму ўзносаў патрэбна ўнесці ў бюджэт дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў?

– Паколькі індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыусы самастойна ўплачваюць узносы з дня пастаноўкі на ўлік у фондзе, то сума вылічваецца, зыходзячы з вызначаемага імі даходу за мінулы год. Мінімальная – раўняецца 989,07 рубля.

– Калі хтосьці з блізкіх працуе за мяжой, што неабходна, каб

у іх фарміраваўся

стаж для пенсіі?

– Асобныя грамадзяне маюць права самастойна ўплачваць страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду. Да іх адносяцца ў тым ліку і тыя, хто працуе за межамі Рэспублікі Беларусь. Ім трэба звярнуцца ў раённы аддзел ФСАН па месцы сваёй рэгістрацыі, прадаставіўшы пашпарт, працоўны ці грамадзянска-прававы дагавор, перакладзены на рускую або беларускую мову, і напісаць заяву. Пасля звароту чалавека паставяць на ўлік, і ён зможа ўплачваць абавязковыя ўзносы на пенсіённае (29 працэнтаў) ці сацыяльнае (6) страхаванне.

– У якія тэрміны абавязаны разлічыцца

з фондам індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты?

– Сёння – апошні дзень. Гэта вызначана ў пункце 7 Палажэння аб уплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У адваротным выпадку налічваецца пеня (прадугледжана пунктам 16 вышэйназванага дакумента). Акрамя таго, тыя, хто парушыў тэрміны ўплаты, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці (штрафу ў памеры да 20 працэнтаў узносаў – 197,81 рубля).

У 2017-ым для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросту патрабуецца не менш як 16 год страхавога стажу (будзе павялічвацца на 6 месяцаў да 20 год). Кантактныя тэлефоны для даведак: 3-44-00, 3-46-42, 2-39-35, 2-14-99.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть