Наша консультация

Страхавыя ўзносы: змяненні ў аплаце

У адпаведнасці з унесенымі змяненнямі ў Палажэнне аб уплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта ад 16.01.2009 г. №40 (далей Палажэнне), з 1 студзеня 2014 года індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ўплачваюць вышэй названыя ўзносы незалежна ад таго, плацельшчыкамі якога падатку яны з’яўляюцца (падаходнага, адзінага ці выкарыстоўваюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання).
Узносы вылічваюцца з вызначаемага даходу за мінулы год, пры гэтым лічбы не павінны быць меншымі за суму, вылічанай за ўказаны перыяд з памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам (п. 7 Палажэння). Іншымі словамі, страхавыя ўзносы ўплачваюцца незалежна ад ажыццяўлення і вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці і ў памеры не менш патрабуемай мінімальнай сумы. Як і раней, уплату неабходна зрабіць штогод не пазней чым 1 сакавіка, які ідзе за справаздачным (адпаведна за 2014-ты трэба разлічыцца да 1 сакавіка 2015-га).
Абавязковыя страхавыя ўзносы не ўплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі толькі за перыяды прыпынення імі сваёй дзейнасці ў выпадках, праду-гледжаных заканадаўчымі актамі (напрыклад, перыяд ліквідацыі і г.д.).
Ільготы па ўплаце засталіся ранейшымі (прынцып добраахвотнасці): калі “іпэшнік” мае працоўныя адносіны; з’яўляецца атрымальнікам пенсіі; мае права на дапамогу па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 год; атрымлівае прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыі ў дзённай форме навучэння ці з’яўляецца замежным грама-дзянінам або асобай без грама-дзянства, то пры жаданні ўносіць узносы з даты падачы ў органы Фонду адпаведнай заявы. За несвоечасовую і няпоўную ўплату абавязковых страхавых узносаў накладваецца адміністрацыйнае спагнанне ў памеры 20 працэнтаў налічаных (даналічаных) плацяжоў.
Ірына ЧЫСЦЯКОВА, начальнік раённага аддзела ФСАН.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть