Наша консультация

Ствараем рабочыя месцы для інвалідаў

Інфармуем наймальнікаў аб магчымасці фінансавання і кампенсацыі затрат на стварэнне і захаванне рабочых месцаў для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Рэспублікі Беларусь.
Парадак выплаты вызначаны адпаведным Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў РБ ад 02.02.2009 г. №128. Пры стварэнні рабочых месцаў для інвалідаў у арганізацыях грамадскіх аб’яднанняў, а таксама ва ўстановах, што фінансуюцца за кошт сродкаў бюджэту, магчыма выдзяленне грошай на гэтыя мэты. Права на атрыманне дадзенага віду дзяржаўнай падтрымкі маюць арганізацыі, якім рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў спецыяльнымі дзяржаўнымі праграмамі ўстаноўлены заданні па стварэнню спецыялізаваных рабочых месцаў для інвалідаў.
Фінансаванне расходаў арганізацый ажыццяўляецца камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама ў выглядзе выдзялення ім грашовых сродкаў на набыццё (выраб, мадэрнізацыю) абсталявання, аснашчэнне пад’ёмна-транспартных і пагрузачна-разгрузачных машын, кантрольна-вымяральных прыбораў, інструментаў, вытворчага інвентару, у тым ліку выкарыстоўваемых пры стварэнні вырабаў і камплектуючых, вытворчасць якіх на наступных тэхналагічных аперацыях забяспечвае занятасць інвалідаў, выкананне мантажных і пусканаладачных работ.
Для атрымання фінансавання трэба звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з заявай з указаннем устаноўленага задання, пералікам ствараемых спецыялізаваных месцаў і абавязацельствамі арганізацыі аб выкарыстанні дадзеных месцаў для забеспячэння занятасці інвалідаў на працягу трох год з дня працаўладкавання на іх інвалідаў і дадаткам дакументаў, вызначаных пунк-там 7 Палажэння.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле па занятасці насельніцтва па тэлефонах: 3-10-94, 3-42-01.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть