У новым годзе — з плацёжнымі тэрміналамі
Наша консультация

У новым годзе — з плацёжнымі тэрміналамі

терминалІндывідуальныя прадпрымальнікі ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік абавязаны забяспечыць прыём наяўных грошовых сродкаў у парадку, які вызначаецца заканадаўствам незалежна ад прымяняемай сістэмы падаткаабкладання.

Такі парадак рэгламентуецца Палажэннем аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацёжных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацёжных картах пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №924/16 ад 06.07. 2011г.

Згодна з пунктам 3 Палажэння індывідуальныя прадпрымальнікі пры продажы тавараў прымаюць наяўныя грашовыя сродкі і (або) банкаўскія плацёжныя карткі з прымяненнем касавага абсталявання, мадэлі (мадыфікацыі) якога ўключаны ў Дзяржаўны рэестр мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютарных сістэм.

Аднак, пунктам 31 вызначаны закрыты пералік выпадкаў, калі юрыдычныя асобы маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання і (або) плацёжных тэрміналаў пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг. Пры гэтым індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць прыём наяўных грашовых сродкаў без прымянення касавага абсталявання і плацёжных тэрміналаў, афармляюць у адпаведнасці з заканадаўствам кожны факт прыёму наяўных грашовых сродкаў дакументам з пэўнай ступенню абароны. Да якіх адносяцца: прыходны касавы ордэр формы КО-1, квітанцыя аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) без прымянення касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп’ютарных сістэм і плацёжных тэрміналаў.

Звяртаем увагу індывідуальных прадпрымальнікаў, што з 22 ліпеня 2014 года ў Палажэнне ўнесены змяненні, якія выключаюць парогавыя значэнні выручкі для абавязковай устаноўкі плацёжных тэрміналаў і паэтапнае аснашчэнне імі аб’ектаў гандлю і паслуг.

Цяпер аб’екты, названыя ў Пераліку, і пачынаючыя рэалізацыю тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг, дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу пасля 22 ліпеня 2014 года павінны быць аснашчаны плацёжнымі тэрміналамі да пачатку ажыццяўлення гэтых аперацый. Вызначаны тэрмін іх устаноўкі ў аб’ектах, па якіх у 2013 годзе перавышаны парогавыя значэнні выручкі. Такія аб’екты павінны быць аснашчаны названым абсталяваннем з 1 студзеня 2015 года.

Для астатніх аб’ектаў з Пераліку, у якіх плацёжныя тэрміналы не ўстаноўлены, незалежна ад памеру атрыманай выручкі, прадугледжаны спецыяльныя тэрміны для аснашчэння імі:

  • у гарадах абласнога падпарадка-вання і г. Мінску — з 1 ліпеня 2015 года;
  • гарадах раённага падпарадкавання — з 1 студзеня 2016 года;
  • на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — з 1 ліпеня 2017 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне па адрасе: г. Лунінец, вул. Я.Коласа, 50, тэл. 2-39-38.

Юрый ШКАБАРА,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть