Наша консультация

У жніўні пенсіі пабольшалі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб павышэнні пенсій” ад 24.07.14 г. №366 з 1 жніўня пералічаны працоўныя пенсіі. Зроблена гэта ў сувязі са змяненнем заработнай платы, прымяняемай пры налічэнні і пераразліку працоўных пенсій, якая ў ліпені складала 4960043 рублі, у жніўні – 5332046 рублёў.
З 1 жніўня павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і склаў 1343420 рублёў, замест ранейшых 1212470 рублёў. У сувязі з гэтымі змяненнямі павялічаны мінімальныя памеры пенсій.
Мінімальны памер працоўнай пенсіі складаецца з двух велічынь: мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту – 335855 рублёў (25 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва – 1343420 х 25%) і даплаты да мінімальнага памеру пенсіі – 1066409 рублёў (20 працэнтаў сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсій – 5332046 х 20% = 1066409 рублёў). З улікам гэтых велічынь памер мінімальнай пенсіі па ўзросту ў жніўні складае 1402264 рублі (у чэрвені – 1295127 рублёў).
У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму і мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту, павялічаны сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі, якія выплачваюцца асобам, што дасягнулі 75-гадовага і 80-гадовага ўзросту і на догляд за інвалідамі першай групы. Напрыклад, даплата пенсіянерам, якія маюць узрост ад 75 да 80 год (непрацуючым, пастаянна пражываючым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) складае – 251890 рублёў (у ліпені – 227340), пенсіянерам, якія дасягнулі 80 і больш год – 503790 рублёў (у ліпені – 454680 рублёў), а таксама павышэнні, прадугледжаныя асобам, указаным у артыкуле 68 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” (інвалідам і ўдзельнікам вайны, вязням канцлагераў і іншым).
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть