ВЫДАЧА ДАВЕДАК ПРАЗ «АДНО АКНО»

У жыцці здараюцца сітуацыі, калі трэба прадаць нерухомую маёмасць. Напрыклад, долг, кватэру, садовы домік, дачу, гараж, зямельны участок і г.д.
З чаго пачаць? Перш-наперш, неабходна звярнуцца ў інспекцыю па падатках і зборах для атрымання даведкі аб уплаце падаткаў — падаходнага з фізічных асоб, зямельнага (арэнднай платы) і на нерухомасць. Пры гэтым, грамадзянам, якія не маюць права на льготы па заканадаўству, неабходна зрабіць уплату названых падаткаў за фактычны лерыяд знаходжання ва ўласнасці адчужаемага аб’екта, уключаючы месяц, у якім будзе спынена права ўласнасці.
Акрамя таго, пры адчужэнні аб’екта нерухомай маёмасці шляхам заключэння дагавора куплі-продажу, да атрымання даведкі фізічнай асобе неабходна падаць падатковую дэкларацыю і выплаціць належную суму падаходнага падатку.
Даведка выдаецца на працягу 5 ра- бочых дзён з дня падачы заявы.
Сёлета за выдачай такіх даведак у інспекцыю звярнуліся 29 фізічньіх асоб.
Больш падрабязную інфармацьію аб рабоце з грамадзянамі па заяўляльным прынцыпе «адно акно» можна атрымаць па тэлефоне 6-28-41.
Кацярына ПЛЯЦЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ