За арандаваную зямлю трэба плаціць, але не ўсім…
Фізічныя асобы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі, якія знаходзяцца ў арэндзе, павінны ўносіць адпаведную плату ў беларускіх рублях.
Згодна з заканадаўствам, прадугледжана вызваленне ад выплаты ў выпадках, калі арандатарамі з’яўляюцца:
– ваеннаслужачыя тэрміновай службы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і іншыя асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам “Аб ветэранах”;
– члены мнагадзетных сем’яў, незалежна ад таго, каму з яе членаў прадастаўлены зямельны ўчастак;
– пенсіянеры па ўзросту, інваліды І і ІІ групы і іншыя непрацаздольныя грамадзяне – пры ўмове адсутнасці рэгістрацыі па іх месцы жыхарства працаздольных асоб.
Не ўлічваюцца (пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў) у складзе працаздольных асоб грама-дзяне, якія:
– пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць на прадпрыемствах, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, а таксама ў арганізацыях аховы здароўя, культуры, сістэм адукацыі і сацыяльнай абароны, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці;
– часова не жывуць па месцы жыхарства пенсіянераў па ўзросту, інвалідаў І і ІІ групы і іншых непрацаздольных фізічных асоб ваеннаслужачыя тэрміновай службы і (або) асобы, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
Трэба памятаць, што за выкарыстанне зямельных участкаў не па мэтавым прызначэнні, з парушэннем тэрмінаў і без афармлення правазасведчваючых дакументаў, арэндная плата спаганяецца ў 10-разовым памеры.
Просім грамадзян, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы, дачы, гаражы, зямельныя ўчасткі, не адкладваць уплату падаткаў на апошні дзень, а зрабіць гэта загадзя. Можна часткамі праз аддзяленні банкаў, паштовай сувязі, інтэрнэт-банкінг або інфакіёск.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў інспекцыю МПЗ па Лунінецкім раёне або тэлефануйце на нумар 6-28-41.
Кацярына ЮРЦЭВІЧ, старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.