Забяспечыць паступленне сродкаў у бюджэт
Наша консультация

Забяспечыць паступленне сродкаў у бюджэт

налоговаяМенавіта такая задача стаіць перад падатковай службай, якой у нядзелю споўніцца 25 год. Першапачаткова на Лунінеччыне існавала дзве інспекцыі — па горадзе і раёне, а ў 1995 годзе яны былі аб’яднаны ў адну. Мяняліся назвы і структуры ведамстваў, праводзіліся рэформы, а падаткі так і засталіся не толькі адной з асноўных крыніц фінансавання ўсіх накірункаў дзейнасці, але і эканамічным інструментам рэалізацыі дзяржаўных прыярытэтаў. Аб справах і дасягненнях расказвае начальнік інспекцыі Аляксандр ДУНЬЧЫК:

—    Па стану на 1 ліпеня гэтага года ў нас на падат-ковым уліку знаходзіцца 641 юрыдычная асоба, 1116 індывідуальных прадпрымальнікаў, 26221 фізічная асоба. Прадпрыемствы дзяржаўнага сектара эканомікі і прыроўненыя да іх арганізацыі забяспечваюць 86 працэнтаў паступленняў у бюджэт. У іх ліку РУВП “Граніт” (48,3 працэнта), ААТ “Спецжалезабетон” (4,5), прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі (6,9). Ад недзяржаўнага сектара эканомікі і фізічных асоб паступленні складаюць адпаведна 9 і 5,8 працэнта.

—    Якія сучасныя формы і метады выкарыстоўваеце ўрабоце?

—    Актыўна вядзем падключэнне да электроннага дэкларавання. На сённяшні дзень да сістэмы падключаны звыш за 73 працэнты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

—    Цізаўсёды лунінчане з разумением ставяцца да выплаты падаткаў?

—    За мінулы год у добраахвотным парадку ад плацельшчыкаў паступіла 82,5 працэнта ад усіх плацяжоў у бюджэт, у прымусовым — 17,5 працэнта.

—    Па выніках конкурсу за 2014 год на лепшую інспекцыю МПЗ Брэсцкай вобласці вы сталі пераможцамі ў сваёй групе. У чым сакрэт поспеху?

— У нас створаны выдатныя ўмовы — у 2005 годзе інспекцыя размясцілася ў капітальна адрамантаваным будынку. Нашы работнікі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскіх, культурных і спартыўных мерапрыемствах. Да таго ж, у нас дастаткова вопытных спецыялістаў, якія з задавальеннем дапамагаюць моладзі ў засваенні навыкаў і захаванні традыцый. З моманту заснавання інспекцыі працуюць Таццяна Масла, Святлана Капліч, Людміла Рудзько, Кацярына Пляцюк, Вольга Цяльпук. Самых цёплых слоў заслугоўваюць ветэраны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё службы. Выказваю словы ўдзячнасці ўсім плацельшчыкам, якія добраахвотна выконваюць абавязацельствы па ўплаце падаткаў у бюджэт і разумеюць важнасць дзяржаўнай задачы.

У юбілейны год шчыра жадаю ўсім работнікам калектыву моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.

Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть