Здача жылля ў наём
Па стану на 1 ліпеня 2014 года ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне знаходзілася на ўліку 338 фізічных асоб, якія здаюць у наём жылыя памяшканні.
Грамадзяне павінны ведаць, што перш чым прадаставіць жыллё ці нежылое памяшканне ў карыстанне іншаму чалавеку, трэба заключыць дагавор найма ў пісьмовай форме і зарэгістраваць яго ў райвыканкаме. Акрамя гэтага, трэба заплаціць падатак у фіксаванай суме. Стаўка за месяц за адзін пакой у кватэры ў Лунінцы і Мікашэвічах устаноўлена 70 тысяч рублёў, у іншых населеных пунктах раёна – 50 тысяч. За жалезабетонны ці цагляны гараж адпаведна – 35 і 20 тысяч, за 1 квадратны метр дач і нежылых памяшканняў – 15 і 11 тысяч рублёў.
За ўхіленне або няпоўную ўплату фіксаванай сумы падатку прадугледжаны штраф у памеры 20 працэнтаў ад нявыплачанай сумы, але не менш 5 базавых велічынь. У першым паўгоддзі супрацоўнікі інспекцыі ўстанавілі 12 фактаў парушэнняў. У выніку ў бюджэт даналічана 5,6 мільёна рублёў. У адно-сінах да 7 фізічных асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы за здачу ў наём жылых памяшканняў без заключэння дагавораў і ўплаты падаходнага падатку. Ім прад’яўлены штраф на суму 367 тысяч рублёў.
Кацярына ПЛЯЦЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ.