Наша консультация

Жыллё – у арэнду і “на суткі”

Некаторыя ўладальнікі кватэр, якія маюць права і магчымасць здаваць жыллё ў арэнду, не плацяць падаткі. Інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне ўстаноўлена 16 фактаў парушэнняў. У выніку ў бюджэт дадаткова накіравана 6,9 мільёна рублёў.
Грамадзяне павінны ведаць, што перш чым прадаставіць жыллё ці нежылое памяшканне ў карыстанне іншаму чалавеку, трэба заключыць дагавор найма ў пісьмовай форме і зарэгістраваць яго ў райвыканкаме. Акрамя гэтага, трэба заплаціць падатак у фіксаванай суме. Стаўка за месяц за адзін пакой у кватэры ў Лунінцы і Мікашэвічах ўстаноўлена 70 тысяч рублёў, у іншых населеных пунктах раёна – 50 тысяч.
Аднак, трэба ведаць, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.41. пункта 1 артыкула 163 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь не падлягаюць падаткаабкладанню даходы, атрыманыя плацельшчыкамі ад здачы ўнаём жылых памяшканняў маладым спецыялістам. А вось тым, хто прадастаўляе месцы для кароткатэрміновага пражывання (здача жылля “на суткі”), трэба абавязкова зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Кацярына ПЛЯЦЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ.

 

РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАДУКЦЫІ АСАБІСТАЙ ДАПАМОЖНАЙ ГАСПАДАРКІ
Асабістая дапаможная гаспадарка грамадзян – форма гаспадарча-працоўнай дзейнасці грамадзян па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, заснаваная на выкарыстанні зямельных участкаў, прадастаўленых для гэтых мэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель. У адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 г. №149-З «Аб асабістых дапаможных гаспадарках грамадзян» дзейнасць грамадзян, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак па вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці.
Не падлягаюць падаткаабкладанню падаходным падаткам з фізічных асоб даходы плацельшчыкаў, якія атрымліваюць ад рэалізацыі:
агародніны і садавіны (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе шляхам салення, квашання, сушэння);
іншай прадукцыі раслінаводства (за выключэннем дэкаратыўных раслін і прадукцыі кветкаводства);
малочных і кісламалочных прадуктаў (у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе);
прадукцыі пчалярства;
іншай прадукцыі жывёлагадоўлі (акрамя пушніны) як у жывым выглядзе, так і прадуктамі забою ў сырым або перапрацаваным выглядзе.
Вызваленне адбываецца пры ўмове, што такая прадукцыя выраблена на размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, агароднiцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела, што пацвярджаецца даведкай, якая выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам (ветэрынарна-санітарным пашпартам пчальніка, выда-дзеных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і (або) сведчаннем, аформленым на падставе гэтага пашпарта). Пры наяўнасці названай даведкі дапускаецца розніч-ны гандаль такой прадукцыяй на працягу поўнага каляндарнага месяца (года).
Даведка выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка.
Даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі пчалярства, вырабленай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб пры ўмове, што разам з вышэйпаказанай даведкай цi замест яе (у выпадку, калі пчальнiк размешчаны не на тых зямельных участках, якiя ва ўстаноўленым парадку прадастаўлены плацельшчыку, рэалізуецца вырабленая ім прадукцыя пчалярства) плацельшчык прадастаўляе ветэрынарна-санітарны пашпарт пчальніка, выдадзены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і (або) пасведчанне, аформленае на падставе гэтага пашпарта.
Сёлета ў фізічнай асобы У. запатрабавана падатковая дэкларацыя па падаходным падатку за 2013 год у сувязі з тым, што ад Лунінецкага райспажыўтаварыства за рэалізацыю яблык ёй было атрымана больш як 27 мільёнаў рублёў. Аднак, як высветлілася, гэтая прадукцыя не вырашчана самастойна на прысядзібным участку. У выніку прадпрымальнай асобе давялося заплаціць падатак у памеры 3,3 мільёна рублёў.
Кацярына ДУБІНІЧ, дзяржаўны падатковы інспектар.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть