Наша консультацияЭкономика

Жыллё – у наём, падатак – у бюджэт

Пры здачы жылога памяшкання ў наём фізічныя асобы павінны заключаць адпаведны дагавор.
Яго неабходна зарэгістраваць у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе або ў арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду да ўстаноўленага тэрміну фактычнай арэнды. Таксама трэба ўплаціць падаходны падатак у фіксаваных сумах за кожны здаваемы пакой па стаўках, якія штогод зацвярджаюцца рашэннем мясцовых органаў улады.
Грамадзяне, якія здаюць у наём жылыя або нежылыя памяшканні, могуць самастойна вызначыць спосаб аплаты.
Першы спосаб: за ўвесь каляндарны год не пазней рабочага дня, які следуе за ўстаноўленым у дагаворы тэрмінам фактычнага прадастаўлення жылых (нежылых) памяшканняў у наём (арэнду). Уплата падаходнага падатку за кожны наступны каляндарны год робіцца не пазней першага чысла года, за які ажыццяўляецца ўплата.
Другі спосаб: за адзін месяц не пазней рабочага дня, які следуе за ўстаноўленым у дагаворы тэрмінам фактычнага прадастаўлення жылых (нежылых) памяшканняў у наём (арэнду), а ў далейшым – штомесяц не пазней першага чысла месяца, за які ажыццяўляецца ўплата.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па адрасе: г. Лунінец, вул. Я. Коласа, 50, тэл. 6-28-41.
Кацярына ДУБІНІЧ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть