ПромышленностьЭкономика

АБ’ЕКТ “ЗДАРОВАГА” ПРЫЗНАЧЭННЯ

Ва ўсе часы стадыён быў і застаецца свайго роду славутасцю горада, цэнтрам здароўя і эмацыянальнага натхнення. Сёння ж, дзякуючы паспяховаму выступленню каманды “Граніт” у чэмпіянаце Беларусі, “Палессе” ў Лунінцы набывае сапраўдны еўрапейскі выгляд.

Як паведаміў майстар упраўлення механізаваных спецыяльных работ (УМСР-36) Аляксандр Гіла, завершыцца рэканструкцыя аб’екта ў красавіку гэтага года. Акрамя прыгожага зялёнага газона, радуюць вока бегавыя дарожкі, сектары для скачкоў і штурхання ядра, рознакаляровыя трыбуны. У стадыі дапрацоўкі адміністрацыйна-бытавы корпус. Цяпер тут ідуць работы па мантажу сантэхнікі, электрыкі, сістэмы ацяплення, даху. У падвальным памяшканні пачала працаваць брыгада тынкоўшчыкаў.

Працягваецца добраўпарадкаванне. Брыгада з 52 чалавек, якой кіруе Андрэй Пачко, занята на ўкладцы абліцовачнага бісера, тратуарнай пліткі, устаноўцы бардзюраў і агароджы.
Дзякуючы намаганням азеляніцеляў на чале з майстрам Аленай Клімовіч, што днямі прыступілі да работы, хутка на стадыёне паявяцца непаўторныя раслінныя аазісы.

Адкрытым пакуль застаецца пытанне з мачтамі для асвятлення. Аднак, як запэўнілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва, іх набыццё і ўстаноўка ўключана ў другі этап рэканструкцыі.

Па праекце на стадыёне таксама будуць узведзены тэнісныя корты, хакейная каробка, гімнастычная пляцоўка і запасное футбольнае поле.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть