Ад аховы працы – да канструктыўнага дыялогу
ЭкономикаПромышленность

Ад аховы працы – да канструктыўнага дыялогу

день охр трудаДва гады таму на ААТ “Палессеэлектрамаш” было выяўлена шмат парушэнняў, якія датычылі аховы працы. Што змянілася за гэты час? Ці выпраўлены недахопы? Гэтыя пытанні падчас Дня аховы працы на прадпрыемстве высвятлялі члены райвыканкама, кіраўнікі будаўнічых арганізацый Лунінеччыны і зацікаўленых органаў.
Размова пачалася літаральна на ганку. Нельга было не заўважыць, што вакол тэрыторыі наводзіцца парадак, а адміністрацыйны корпус значна папрыгажэў, дзякуючы новенькім шклопакетам. Як зазначыў дырэктар Ігар Цурыкаў, другі паверх зрабілі раней, а вось на першым – прыступілі да работ два тыдні таму. Зразумела, такі рамонт патрабуе значных фінансавых затрат. Прадпрыемству, што не ўваходзіць у лік заможных, не так проста знайсці сродкі на мерапрыемствы па ахове працы, якія адначасова накіраваны на энергазберажэнне. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч пацікавіўся, як абстаяць справы ў цэлым. Па словах дырэктара, сітуацыя пакрыху пачала выпраўляцца. Калі на пачатак года на скла-дзе знаходзілася больш як 30 тысяч электрарухавікоў, то зараз гэта лічба скарацілася напалову. Распрацавана праграма мадэрнізацыі на 2015-16 гады. Холдынг АТ “БМЗ”, у склад якога ўваходзіць ААТ “Палессеэлектрамаш”, плануе выдаткаваць з інавацыйнага фонду значныя сродкі на яе ажыццяўленне. У 2017 годзе тут плануюць павялічыць выпуск электрарухавікоў да 180 тысяч штук і чыгуннага ліцця да 12 тысяч тон у год. Не так даўно прадалі корпус магнітапроваду №2, які пасля ўзвядзення так і не быў запатрабаваны ў вытворчым працэсе. Зараз на прадпрыемстве актыўна працуюць над асваеннем энергаэфектыўных руха-вікоў класа IE2. У ліцейнай вытворчасці ўвагу нададуць асваенню новых відаў прадукцыі, у прыватнасці, мелючых целаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўнічай галіне.
Дырэктар КУП “Водаканал” Аляксандр Радзіяновіч выйшаў з прапановай вывучыць магчымасць выпуску на заводзе засавак для запорнай арматуры. У сваю чаргу кіраўнік РМЗ Анатоль Волк прапанаваў разам абмеркаваць дэталі: напрыклад, “Палессеэлектрамаш” сканцэнтруе ўвагу на ліцці, а рамонтнікі – на давя-дзенні дэталі да канчатковага выгляду. Тым больш у гэтых прадпрыемстваў ужо ёсць вопыт двухбаковага супрацоўніцтва.
Падчас наведвання завода звярталі ўвагу на тое, што дарогі падсыпаны, добраўпарадкаванне вя-дзецца, дахі адрамантаваны, у цэхах праведзены касметычны рамонт, абсталяваны пакоі прыёму ежы. Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч, спыніўшыся ля канвеера на абмотачным участку, пацікавіўся ў жанчын, ці задаволены яны работай? Зразумела, што зарплата ў 1,5 мільёна рублёў наўрад ці каго сёння парадуе. Пры няпоўнай загружанасці завода і 4-дзённым рабочым тыдні чакаць завоблачных заробкаў не даводзіцца. Працаўніцы выказалі пажаданне бачыць у Лунінцы магазін “Еўраопт”. На гэтую тэму разгарнуўся цэлы дыспут.
Пазней госці зазірнулі на склады, у іншыя цэхі, на аўтатранспартны ўчастак.
Падводзячы вынікі, Васіль Міхайлавіч адзначыў, што ўсюды бачны станоўчыя зрухі. Няхай невялікімі крокамі, але прадпрыемства рухаецца наперад. А гэта ўсяляе надзею, што паступова завадчане змогуць выйсці на новыя рубяжы, а, значыць, яшчэ ў большай ступені палепшыць умовы працы работнікаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть