ЭкономикаПромышленность

Афіцыйны статус

Мария Бусько

Афіцыйны статус збытавой арганізацыі па металапракату атрымала ААТ “Палессеэлектрамаш” са студзеня 2017 года. Расказвае начальнік камерцыйнага аддзела Марыя БУСЬКО.

– Наша прадпрыемства ўваходзіць у холдынг ААТ “БМЗ”, асноўным відам дзейнасці якога з’яўляецца вытворчасць металапрадукцыі. Яна, дзякуючы высокай якасці, канкурэнтаздольнасці і адпаведнасці ўсім неабходным стандартам, карыстаецца попытам не толькі ў прадпрыемстваў машынабудаўнічага сектара прамысловасці і будаўнічай галіны нашай краіны, але і за мяжой. У пералік найбольш запатрабаваных уваходзяць сартавы пракат, бясшоўныя гарачакатаныя трубы, металакорд, дрот рознага прызначэння, арматура… Менавіта апошняя стала той прадукцыяй, рэалізацыяй якой будзе займацца “Палессеэлектрамаш” на тэрыторыі нашай краіны, пераважна – на Брэстчыне. Арматура беларускіх металургаў карыстаецца асаблівым попытам у будаўнічай галіне. Яе якасці давяраюць ва ўсім свеце. Пацвярджае гэта і той факт, што арматура з маркіроўкай “БМЗ” выкарыстоўвалася пры будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, Варонежскай АЭС, алімпійскіх аб’ектаў у Лондане і Сочы.

Наш аддзел будзе весці ланцужок, пачынаючы ад закупкі і заканчваючы пастаўкай да спажыўца, а таму своечасова вывучылі попыт. Зараз вядзем работу з патэнцыяльнымі пакупнікамі. Да канца месяца адбудзецца першая пастаўка вагонаў з арматурай маркі S500 і S800, дыяметрам ад 10 да 32 міліметраў. Трэба адзначыць, што цэны на прадукцыю вельмі дэмакратычныя і прывабныя для заказчыкаў. Рэалізацыя будзе ажыццяўляцца не толькі для аптовых пакупнікоў, але і для фізічных асоб. Атрымаць статус збытавой арганізацыі для “Палессеэлектрамаша” – вельмі важны крок, накіраваны на эканамічны рост прадпрыемства.

Разам з тым, завод па-ранейшаму актыўна працуе па рэалізацыі асноўнай прадукцыі – электрарухавікоў. Прыярытэтным застаецца ўнутраны рынак, а таксама замежжа – Расійская Федэрацыя і Украіна. Нядаўна аднавілі кантакты з Малдовай. У маі плануем наладзіць выпуск помпаў “Палессе-3”.
Ёсць канкрэтныя планы на бліжэйшую перспектыву.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть