ПромышленностьЭкономика

АСНОВА СТРУКТУРНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ

Мадэль сучаснага машынабудаўнічага прадпрыемства можна прадставіць у выглядзе піраміды – геаметрычнай фігуры, якая валодае найбольшай устойлівасцю. Яна мае чатыры “паверхі”. Першы – вытворчасць, на другім – ажыццяўляецца канструктарска-тэхналагічная падрыхтоўка. Трэці паверх складаюць службы кіравання, а на самым верхнім вызначаецца стратэгія і тактыка развіцця прадпрыемства. Працягваючы аналогію з пірамідай, можна сцвярджаць, калі ўсе чатыры ступені прапарцыянальна развіты і цесна ўзаемазвязаны, “канструкцыя” устойлівая, і можа паспяхова развіваць бізнес. Менавіта такую мадэль імкнуцца стварыць на ААТ “Палессеэлектрамаш”.

Расказвае намеснік галоўнага інжынера Тоффік Аббасаў:

– Наша прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску электрарухавікоў. З кожным годам іх наменклатура пашыраецца. Так, сёлета асвоілі электрарухавікі для птушкафермаў. Выпрабаванне прайшло паспяхова, цяпер пачынаем серыйны выпуск. Калі раней сельгаспрадпрыемствы куплялі аналагічны тавар за мяжой, цяпер заключаюць дагаворы з “Палессеэлектрамашам”. І яшчэ адзін новы экзэмпляр зышоў з канвеера нашага завода – АІВР-90 і -80. Гэта выбуховаабароненыя рухавікі, якія прызначаны для шахт, выкарыстоўваюцца ў нафтаперапрацоўчай і газавай прамысловасці. Пасля праведзеных выпрабаванняў у Салігорску, паявіліся заказчыкі. А яшчэ да канца года плануем завяршыць работу над асінхронным рухавіком АІР-132М2. У лік новай прадукцыі трапілі гразевыя помпы ГНОМ 16-16, 10-10Е і 6-10Е.

Пачатую работу па асваенню новых відаў прадукцыі будзем працягваць. Зараз распрацоўваем бізнес-план развіцця прадпрыемства да 2015 года, у якім прадугледжаны пераход на энергаэфектыўныя рухавікі вышынёй восі абарачэння 80-132, клас энергаэфектыўнасці ІЕ-2. Нядаўна заключылі дагаворы на электрамагнітны разлік з расійскімі інстытутам НІПТЕМ (г. Уладзімір) і ААТ “Спрут-Т” (г.Масква).

Вядома, што абсталяванне асноўных цэхаў састарэла, таму замена яго запланавана на бліжэйшую пяцігодку. Працягнецца мадэрнізацыя і ліцейнай вытворчасці. Да канца года пачнуць працаваць плавільныя і раздатачныя печы на ўчастку каляровага ліцця. Працягваецца мантаж і наладка абсталявання ў цэху чыгуннага ліцця. Дарэчы, да 2015 года аб’ём выпуску тут мяркуем павялічыць у некалькі разоў.

Паспяховае развіццё бізнесу – вынік рацыянальнага менеджменту, заснаванага на выкарыстанні інфармацыі і магчымасцях прадпрыемства. Актыўна ўдзельнічаем у шматлікіх міжнародных выставах і форумах. Так, падчас машынабудаўнічай выставы ў чэшскім горадзе Брно правялі перамовы з прадстаўнікамі фірм “Шуллер” і “ЕМ-Брно”, а па прыезду атрымалі заказ на выраб штамповачнай аснасткі і рэалізацыі нашай прадукцыі ў Еўропе. Праведзена паспяховая работа на выставе ў Мінску “Energy Exp” па ўстанаўленню сувязяў з многімі айчыннымі прадпрыемствамі, сярод якіх РУП “Магілёўэнерга”, “Мазырскі машынабудаўнічы завод”, ААТ “Ратон”, “Строммаш” і іншыя. Галоўны інжынер Вячаслаў Кішкевіч і галоўны канструктар Мікалай Яцковіч зараз знаходзяцца ў Шанхаі (Кітай), а намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Васіль Забаўнюк – на 10-й міжнароднай выставе “Помпы. Кампрэсары. Арматура. Прывады і рухавікі” ў Маскве.

Упэўненасці ў тым, што прадпрыемства рухаецца ў правільным напрамку, надаў нядаўні візіт міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Кацярыніча, які выказаў задаволенасць убачаным і, асабліва – адносінамі людзей да справы.

Алена ДАНІЛОВІЧ. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть