ПромышленностьЭкономика

ДОМ НА ПРЫПЯЦКАЙ

раней намечанага тэрміну ўзвядуць у Лунінцы пінскія будаўнікі.

– На Лунінеччыне мы працуем ўпершыню, – расказвае намеснік начальніка будаўніча-мантажнага ўпраўлення №3 г. Пінска КУП “Брэстжылбуд” Валерый Сцепанюк. – Пабудаваць пяціпавярхоўку палічылі за гонар, звычайна ўзводзім панельныя 9-павярховыя дамы і стараемся зрабіць усё, каб падтрымаць сваю марку. Нас ведаюць не толькі на Піншчыне, але і ў многіх населеных пунктах краіны. Не сумняваюся, што і 20 лунінецкіх сям’яў, якія неўзабаве атрымаюць кватэры ва ўзведзеным намі доме, застануцца задаволенымі.

 Будаўніцтва пінчане вядуць у дзве змены, часам нават у выхадныя дні. Брыгады цесляроў і тынкоўшчыкаў стараюцца прыкласці максімум намаганняў, каб ужо ў канцы красавіка, а не ў другім квартале, як намячалася, аб’ект на Лунінеччыне быў здадзены ў эксплуатацыю.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть