Дварэцкая каўбаса будзе зноў у продажы
ЭкономикаПромышленность

Дварэцкая каўбаса будзе зноў у продажы

колбасаСмачная, натуральная, амаль без штучных дабавак, – так жыхары Лунінеччыны адгукаюцца аб прадукцыі дварэцкага каўбаснага цэха.

Ды толькі яна перыядычна знікае з продажу. Міжволі ўзнікае пытанне, ці не звязана апошняе закрыццё цэха з тым, што сёлетняй вясной гаспадарка перадала свінагадоўчы комплекс Пінскаму  камбінату хлебапрадуктаў?

Расказвае старшыня СВК “Дварэцкі” Віталь Карчэўскі:

– Цэх закрылі па прычыне неадпаведнасці існуючым санітарным патрабаванням. Нягледзячы на абмежаванасць у фінансавых сродках, былі вымушаны пачаць яго рэканструкцыю. Сёння ён ужо гатовы выпускаць прадукцыю. Да нядаўняга часу адзінай затрымкай была адсутнасць энергазабеспячэння. Аднак і гэтую праблему вырашылі з дапамогай райвыканкама, і зусім хутка дварэцкая каўбаса і вэнджані-на паявяцца на прылаўках магазінаў. Праўда, асартымент будзе новы. Ужо распрацавана неабходная дакументацыя. Адмаўляцца ад эксплуатацыі цэха, які прыносіць нам пастаянны даход, не збіраемся. Працуючы ў лютым, выручкі ад яго атрымалі 1 мільярд 231 мільён недэнамінаваных рублёў. Праўда, гэта з улікам забойнага цэха. Непасрэдна ад рэалізацыі каўбаснай прпадукцыі мелі  700 мільёнаў рублёў. Цяпер патрэба ў абсталяванні забойнага цэха адпала, свініну паўтушамі будзем закупляць на перапрацоўчых прадпрыемствах. Абыдзецца яна нам нават танней, чым пры вытворчасці на свінакомплексе. Прадукцыйнасць цэха разлічана на выпуск 500 кілаграмаў мясных ласункаў за змену.

Пабываўшы ў каўбасным цэху, звярнула ўвагу на камеры, дзе вядзецца вэнджанне. Віталь Віктаравіч растлумачыў, што гэты працэс, як і ўсё астатняе, натуральны, а прыемны смак прадукцыі надае альховае пілаванне.

Загадчыца Ала Даравых расказала, што чарговае закрыццё цэха не ў навіну. Санітарныя патрабаванні пастаянна мяняюцца, даводзіцца ўдасканальвацца. За 16 год, што тут працуе, закрываліся столькі ж разоў. Зараз, напрыклад, устанавілі вентыляцыю, аднавілі столі і падлогу. Падладзілі халадзільныя камеры, усе драўляныя канструкцыі замянілі на металічныя, по-лікарбанатам абабілі дзверы. Прывялі ў належны стан санпрапускнікі, аддзялілі забойны цэх.

– На зіму правядзем і ацяпленне, – дадае Віталь Віктаравіч. – Абмежаваныя ў фінансавых сродках пры правядзенні рэканструкцыі стараліся ўсё рабіць эканомна, пры гэтым захоўваючы ўсе патрабаванні.  На выпуску прадукцыі, як і раней, будуць заняты 5 чалавек: загадчыца, абвальшчык, фармоўшчык, вяндляр і качагар.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть