І рапсавыя зярняткі ператворацца ў алей
ЭкономикаПромышленность

І рапсавыя зярняткі ператворацца ў алей

IMG_5856Усяго некалькі тыдняў застаецца да здачы ў эксплуатацыю першай чаргі аб’екта «Комплекс па пераапрацоўцы маслічных культур ТАА «ВСБагра», узводзімага на месцы невыкарыстоўваемай пляцоўкі ў Лунінцы.

Адной з асноўных мэт, якія стаяць перад ТАА «ВСБагра», з’яўляецца павышэнне ўраджайнасці масланасеннага рапсу на тэрыторыі Брэсцкай вобласці шляхам удасканалення тэхналогіі яго вырошчвання, над чым уже сёння працуюць спецыялісты кампаніі сумесна з кіраўнікамі і агранамічнымі службамі сельскагаспадарчых арганізацый. Акрамя таго прадугледжваецца нарошчванне аб’емаў выпуску экспартна-арыентаванай прадукцыі — высакаякаснага рапсавага алею. І самае галоўнае — вырашэнне праблемы забеспячэння жавёлагадоўчых комплексаў каштоўным збалансаваным кормам — жмыхам «гарачага» метаду прэсавання, вырабленым па сучасных еўрапейскіх тэхналогіях. Ён з’яўляецца важным элементам працэсу арганізацыі пратэінавага харчавання сельскагаспадарчай, найперш буйной рагатай жывёлы. Гледзячы на адміністрацыйны будынак і дагледжаную навокал тэрыторыю, дзе вось-вось будуць гатовы да эксплуатацыі лабараторыя пярвічнага кантролю, вагавыя, скалады матэрыяльна-тэхнічны і для напольнага захоўвання рапсу, інжынерныя сткі, станцыя рэзервовага пажаратушэння, у вонкавай афарбоўцы якіх пераважаюць жоўта-зялёныя колеры, сёння ўжо цяжка ўявіць, што нядаўна тут была пустэча. Для падвядзення вынікаў будаўніцтва быў сабраны рабочы штаб пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча.

IMG_5861Разам з кіраўніком раёна генпадрадчыкі і падрадчыкі яшчэ раз прайшліся па аб’ектах, абмеркавалі надзённыя пытанні і вызначылі канкрэтную дату здачы аб’екта.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть