ПромышленностьЭкономика

КОЛЕР У ЛУНІНЦЫ

РАЁННАЙ ДРУКАРНІ – 70 год:

Пра людзей гэтых прафесій пішуць рэдка, але абсалютная большасць папяровай прадукцыі праходзіць праз іх рукі. Гэта – супрацоўнікі друкарні. Не сакрэт, што для большасці жыхароў Лунінца прадпрыемства асацыіруецца з двухпавярховым будынкам у цэнтры горада. Што адбываецца ўнутры, для многіх было і застаецца загадкай. Напярэдадні прафесійнага свята паліграфістаў, вырашылі прыадчыніць завесу тайны. Адправіліся ў цэхі, паназіралі, зрабілі фотаздымкі, якія адлюстроўваюць рабочыя моманты.

МІНУЛАЕ
З самага пачатку, у 1939 годзе, друкарня была створана для вытворчасці газеты: менавіта тут доўгі час выпускалася “раёнка”. Цяпер “Лунінецкія навіны” друкуюцца ў Пінску, а прадпрыемства перакваліфікавалася і прапануе шырокі спектр паліграфічных паслуг: выраб самых разнастайных бланкаў, праспектаў, буклетаў, рэкламных лістовак і плакатаў, грамат і дыпломаў, календароў (у тым ліку накладам ад аднаго экземпляра і з вашымі фотаздымкамі), візітак, бэйджаў, пераплётаў, блакнотаў і іншай прадукцыі.
Якой бы сучаснай не станавілася паліграфія, старыя сцены друкарні і яе “доўгажыхары” захоўваюць традыцыі і тую асаблівую атмасферу газетна-друкарскіх будняў і бяссонных начэй. Кожны раз, трапляючы сюды, адчуваеш сябе ў родным доме с блізкімі сябрамі.

СУЧАСНАЕ
Сёння ў друкарні працуе 14 чалавек. Тут заўсёды імкнуліся асвоіць перадавыя тэхналогіі на ўсіх этапах гісторыі: ад ручнога набора, высокага друку да паяўлення першага лінатыпу, калі рабочыя ўручную набіралі тэксты, а таксама з прыходам камп’ютэраў і машыны каляровага друку.
 Таму і “навічкамі” лічаць не толькі тых, хто адпрацаваў менш як 10 год, а кожнага працаўніка. Гэта – патрабаванне часу.
Цяпер, каб вырабіць поўнакаляровую прадукцыю не трэба нікуды ехаць: усё можна зрабіць на месцы ў Лунінцы. Прычым, абсалютна без пасрэднікаў. Тут дапамогуць распрацаваць дызайн, раздрукаваць, заламініраваць, зрабіць пераплёт. У самыя аптымальныя тэрміны.
Хочаце непаўторны друкаваны сувенір, арыгінальны падарунак? Вам неабходны камплект візітак, каляндарыкаў ці бэйджы? Звяртайцеся ў друкарню – вам абавязкова дапамогуць.

БУДУЧАЕ
Каштоўнасці Лунінецкай друкарні – добрае імя, дзелавы падыход і творчасць. Не згубіць іх магчыма толькі моцнаму калектыву. У раённай друкарні ўпэўнены, што высокая якасць, уважлівыя адносіны да кліентаў і нізкія цэны могуць зацікавіць у пастаянным супрацоўніцтве.

Лунінецкая раённая друкарня – гэта яшчэ не гісторыя. Усё толькі пачынаецца! З такім настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята – Дзень друку – і работнікі, чый стаж вымяраецца дзесяткамі год, і тыя, хто яшчэ не “размяняў” свой першы дзесятак.
Са святам, паліграфісты! Плённай працы вам і новых заказаў!

КУП “Лунінецкая раённая друкарня”
г. Лунінец, вул. Гагарына, 3
Тэл. 2-32-41.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть