ПромышленностьЭкономика

На шляху МАДЭРНІЗАЦЫІ

У верасні мінулага года ўладальнікам кантрольнага пакета акцый ААТ “Лунінецлес” стала ААТ “Холдынгавая кампанія “Палессежылбуд”. Тады ж генеральным дырэктарам назначана Дар’я Васільеўна ШУМАЙЛАВА, якая расказала аб перспектывах развіцця прадпрыемства:
– Мінулы год быў для нас вельмі складаным. Не ўдалося выканаць шэраг даведзеных эканамічных паказчыкаў. Пакрыху сітуацыя стала выпраўляцца, але ўсё гэта даецца няпроста: павышаюцца цэны на электраэнергію, паліва, транспартныя тарыфы. Нарыхтоўку драўніны вядзем на тэрыторыі не толькі Лунінецкага раёна, але і ў суседніх – Жыткавіцкага і Ганцавіцкага. Гэта таксама патрабуе дадатковых выдаткаў. Для таго, каб выйсці на стабільную работу, працягваем павялічваць аб’ём лесанарыхтовак. Плануем давесці яго з 5 да 10 тысяч кубічных метраў у месяц і цалкам забяспечыць сябе сыравінай. Шмат увагі надаем тэхнічнаму пераўзбраенню. Сёлета плануем у асноўным за кошт уласных сродкаў набыць лесанарыхтоўчую тэхніку, новае тэхналагічнае абсталяванне для Люшчанскага лесапункта, Мікашэ-віцкага леспрамгаса, а таксама цэха аконных і дзвярных блокаў. Усе гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў план мадэрнізацыі, які быў нядаўна зацверджаны. Пры яго рэалізацыі здолеем павялічыць не толькі выручку і дабаўленую вартасць, але і заработную плату.
Працягваем працаваць на якасць. У верасні 2012-га атрымалі сертыфікаты адпаведнасці СТБ18001-2009 і сістэмы кіравання і аховы працы, менеджменту і якасці.  
Усе здзелкі куплі і продажу ажыццяўляем праз ААТ “Беларуская гандлёвая ўніверсальная біржа”. Тут ёсць свае плюсы і мінусы. Пашыраем рынкі збыту. Зараз асноўнымі пакупнікамі піламатэрыялаў з’яўляюцца Азербайджан, Латвія, Літва, Германія, круглы лес адгружаем на Польшчу і Літву. Па выніках мінулага года сальда знешнеэканамічнай дзейнасці склала амаль 2,4 мільёна долараў ЗША. Работу ў гэтым напрамку бу-дзем працягваць, як і пошук інвестараў, а таксама пакупніка на Чучавіцкі лесапункт.
Нягледзячы на складанасці, рухаемся наперад. У нас зладжаны, малады калектыў, які аб’яднаны адной мэтай – працаваць на росквіт прадпрыемства. Але дадатковая сіла нам не перашкодзіць. Маем патрэбу ў станочніках, вадзіцелях, трактарыстах.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть