ПромышленностьЭкономика

ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ХОД АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА

Пачатак года для «Палессеэлектрамаша” азнаменаваўся новай арганізацыйна-прававой формай. Цяпер прадпрыемства ажыццяўляе дзейнасць як адкрытае акцыянернае таварыства. Такія суб’екты гаспадарання валодаюць даволі буйнымі грашовымі сродкамі, што дазваляе ім арганізоўваць магутную вытворчасць, павялічваць аб’ёмы, ствараць дадатковыя працоўныя месцы. Усё гэта паступова пачынае дзейнічаць. Прыкладам таму служыць устаноўка плавільнага комплексу «Ота-Юнкер”. Аб гэтым расказвае галоўны інжынер Вячаслаў КІШКЕВІЧ:
– Новыя печы закупілі ў канцы мінулага года. Для правядзення мантажных работ аб’явілі тэндэр, які выйграла сталічная фірма «Прафтэхмантаж”. Аднак, 2 мільярды рублёў, што запатрабавала арганізацыя, аказаліся вялікай сумай для завода. Таму асноўныя мантажныя работы пачалі ў студзені ўласнымі сіламі пад пільным кантролем прадстаўніка нямецкай фірмы-вытворцы Пауля Шмітца (на здымку справа разам з інжынерам-тэхнолагам аддзела галоўнага металурга Андрэем Домашам). 
Самі печы ўжо ўстаноўлены ў ЧЛЦ. Тут зладжана працуюць брыгады па 6-8 гадзін 6 дзён на тыдзень. У іх ліку слесары-мантажнікі Еліферый Талкачоў, Уладзімір Гусаім, Аляксандр Іовіч і Іван Цонік (на здымку злева направа).
Працягваецца мантаж кандэнсатарнай і ахаладжальнай. У бліжэйшыя дні да работы прыступяць спецыялісты пінскай фірмы «Лотас”, якія правядуць зварку нержавеючых труб сістэмы ахалоджвання печаў. Наперадзе – электроніка, электрыка і наладка. Усё гэта плануем закончыць да 25 сакавіка.
Як вядома, 30-35 працэнтаў сабекошту таварнага ліцця складаюць затраты на электраэнергію. Устаноўка плавільнага абсталявання дазволіць значна зменшыць гэтыя лічбы. Аднак канчатковая мэта – выраб высакаяканага ліцця. Для гэтага неабходна набыць абсталяванне фармовачнае і для прыгатавання сумясей. Зараз наша прадукцыя выкарыстоўваецца ў асноўным у станочным парку. Таксама наладжаны выпуск каналізацыйныя вырабаў і камплектуючых для электрарухавікоў. У будучым спадзяемся стаць канкурэнтаздольнымі на еўрапейскім рынку, а ліцейная прадукцыя будзе запатрабавана ў машынабудаўнічай галіне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть