ПромышленностьЭкономика

Разагрэць агонь у душы

металургКажуць, каб выплавіць добры метал, трэба спачатку разагрэць агонь у душы, потым часцінку гэтага полымя адправіць у печ і толькі тады прыступаць да справы. Мяркуючы па выніках работы завадчан, задзейнічаных у ліцейнай вытворчасці, прафесійны сакрэт яны ведаюць дасканала. Аб тым, чым жывуць сёння ліцейшчыкі ААТ “Палессеэлектрамаш”, расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аксана ВЕЛЯСЮК:

– Металургічная вытворчасць заўсёды адыгрывала важную ролю ў машынабудаванні. Нават у самыя цяжкія гады заводу ўдавалася выжываць у пэўнай ступені дзякуючы таму, што працягвала дзейнічаць уласная ліцейная вытворчасць. Улічваючы патрабаванні сучаснага машынабудавання, сёння, каб паспяхова канкурыраваць на рынку, неабходна павысіць якасць выпускаемага металу. На гэта накіравана мадэрнізацыя вытворчасці. За 6 месяцаў вырабілі больш як 30 тысяч электрарухавікоў, 8 тысяч электраканфорак, 950 тон чыгуннага ліцця, у тым ліку таварнага – 788 тон. Выручка ад рэалізацыі на аднаго работніка склала 57,7 мільёна рублёў.
Будзем і надалей працягваць мадэрнізацыю і ажыццяўляць намечаныя планы. Сёлета мяркуем набыць дробамётны барабан, што дазволіць павялічыць ачыстку і своечасовую здачу на склад гатовай прадукцыі таварнага ліцця, а таксама зменшыць энергазатраты. Наспеў час правесці мадэрнізацыю фармовачна-залівачнай лініі “DІSА”. У планах на будучы год таксама стварэнне ўчастка машыннай фармоўкі, які дазволіць замяніць ручную працу і выконваць заказы складаных адлівак высокай якасці.
На прадпрыемстве працуе зладжаны калектыў аднадумцаў і прафесіяналаў. Сёння ў нас складаная сітуацыя. Але перамены не прыйдуць самі па сабе, поспеху можна дасягнуць толькі ўпартай, самаадданай працай, чым вызначаюцца многія завадчане. У іх ліку – абрубшчык адлівак чыгуннага ліцця Ігар КАРПУКОВІЧ (на здымку).
Па словах Ігара Аляксеевіча, любімая праца прыносіць задавальненне і стабільны заробак. “Сям’я мае ўсё, што належыць. А што яшчэ для шчасця трэба? Хіба што быць лепшым у сваёй справе, чым бы ні займаліся і да якой катэгорыі работнікаў ні адносіліся», – лічыць І.А. Карпуковіч.
Пачынаў ён працоўную дзейнасць на заводзе ў 1987 годзе токарам механа-зборачнага цэха. Пазней перайшоў у ЧЛЦ, дзе заробкі ў той час былі ў разы вышэйшыя. У 2003-ім вырашыў развітацца з “Палессеэлектрамашам”, але праз чатыры гады вярнуўся ў родны цэх чыгуннага ліцця. І аб гэтым не шкадуе па сённяшні дзень.
У прафесіях ліцейнай вытворчасці вельмі неабходны такія якасці, як фізічная вынослівасць, умелыя рукі, прасторавае мысленне, а таксама веды асноў фізікі і хіміі. Усё гэта ўласціва Ігару Аляксеевічу, для якога на першым плане ўсё ж застаецца сям’я. Разам з жонкай Наталляй, якая працуе настаўніцай пачатковых класаў у лунінецкай СШ №2, выхавалі дваіх дзяцей. Дачка Вікторыя працуе ўрачом-псіханеўролагам у Мазыры, а сын Антон, сёлетні выпускнік, марыць стаць курсантам інстытута пагранічных войск.
А яшчэ сям’я Карпуковічаў не ўяўляе жыцця без работы на зямлі, якая аддзячвае добрымі ўра-джаямі…
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня металурга – на заводзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў і святочны канцэрт.
Жадаю калектыву і ветэранам працы здароўя, невычэрпнай энергіі, сямейнага дабрабыту і шчасця.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть