МикашевичиПромышленностьЭкономика

Роўных дарог, кар’ерны гігант!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
На РУВП “Граніт” ва ўрачыстай абстаноўцы запусцілі ў эксплуатацыю самазвал грузападымальнасцю 90 тон. На сёння гэта – самы вялікі з «Белазаў», якія працуюць у кар’ерах Рэспублікі Беларусь.

Настаяцель мікашэвіцкага храма ў гонар Ражства Іаана Прадцечы Сцяфан Масяйчук асвяціў навінку, а потым благаславіў на плённую працу экіпаж вадзіцеляў. Тэхніку даверылі Юрыю Клімовічу, Паўлу Касцюкевічу, Аляксандру Аўчаруку і Міхаілу Карпінчыку.

Пасля прывітальнага слова генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Эдуарда Гаўрылковіча, машына адправілася ў самастойнае «плаванне». Работнікі гранітаздабываючага прадпрыемства, прадстаўнікі ААТ – «Белаз» і «Белаз-сервіс», іншыя ганаровыя госці ўважліва назіралі за загрузкай горнай масы ў новы самазвал у кар’еры, дастаўкай і выгрузкай прыроднай сыравіны ў прыёмныя бункеры драбільна-сартавальнага завода. Машына з лёгкасцю выканала ўсе вытворчыя задачы і ўпэўнена пераадолела 4 кіламетры тэхналагічных дарог, прызначаных пад тэхніку грузападымальнасцю ў 60 тон.

У будучым годзе плануецца пастаўка на РУВП «Граніт» трох аналагічных 90-тоннікаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть