Рухавік жыцця «Палессеэлектрамаша» Лунінецкага раёна
Новости районаОбществоЭкономикаПромышленность

Рухавік жыцця «Палессеэлектрамаша» Лунінецкага раёна

У далёкім 1977 годзе ў рэспубліканскіх СМІ паведамлялася, што за квартал з канвеера Лунінецкага завода сышлі 46,5 тысячы штук электрарухавікоў пры заданні 33 тысячы. Лічбы сур’ёзныя, але зараз – гістарычны факт. І гэта старонка летапісу «Палессеэлектрамаша», якое пачынала сваю дзейнасць у СССР, даўно перагорнута.

Неаднаразова звяртаючыся да дырэктара ААТ «Палессеэлектрамаш» Васіля Калодзіча з просьбай расказаць пра будзённыя справы і прааналізаваць вынікі, ветліва адмаўляў. Гаварыў, пакуль няма чым хваліцца. Урэшце, такі час надышоў, і згода была атрымана.
І падстаў для гэтага аказалася некалькі…

У ліпені 2016 года Васілю   Калодзічу было 35 гадоў, калі ён быў назначаны на пасаду дырэктара завода. На той момант ён ужо меў вопыт кіруючай работы і  каля 10 гадоў працаваў у сістэме ДА “Белдругасмет”. Ён разумеў, што яму дастаецца праблемная спадчына.

«Класічны банкрут»

Нехта віншаваў Васіля Калодзіча з новай пасадай, а хтосьці проста спачуваў. Ня-гледзячы на ўсё, малады кіраўнік узважыў усе станоўчыя і адмоўныя моманты. Ён разумеў, што ў градаўтваральнага прадпрыемства ёсць перспектыва росту. Завод быў задзейнічаны на выпуску запатрабаванай прадукцыі – электрарухавікоў розных мадыфікацый, электрапомп спецыяльнага прызначэння, на аказанні паслуг па рамонце, на вырабе тэхналагічнага абсталявання…

– Любы вытворчы калектыў абавязаны ўважліва і па-дзелавому рэагаваць на змены, якія адбываюцца ў эканомі-цы, галіне, на рынку, – упэўнены Васіль Валянцінавіч. – І, зразумела, выбіраць свой шлях. Другую вышэйшую адукацыю атрымаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці “Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам”. Калі паявілася магчымасць на практыцы паказаць свае веды, вырашыў скарыстацца…

Гэта быў класічны варыянт прадпрыемства-банкрута, калі калектыў не верыў абяцанкам кіраўніцтва, вытворчасць паралізавана, чарга крэдытораў, няма запасаў прадукцыі і сыравіны… Банкаўскі рахунак быў арыштаваны, даўгі за энерганосьбіты вылічаліся неверагоднымі сумамі, цэхі прастойвалі з-за няпоўнай загрузкі. І ў той жа час усе работнікі хацелі своечасова атрымліваць заробак. Адным словам, сітуа-цыя катастрафічная.

Праз балючыя, але неабходныя рашэнні

Маладому кіраўніку, які на Лунінеччыне аказаўся “чужаком”, складана было разлічваць на давер. Але праблемы і цяжкасці не напалохалі амбіцыёзнага і ўпэўненага ў сябе чалавека.  Істотную падтрымку аказалі райвыканкам і холдынг “Беларуская металургічная кампанія”. Усе пераўтварэнні, якія адбыліся на прад-прыемстве, былі б немагчымы без іх актыўнага ўдзелу.

Акрамя таго, Васіль Калодзіч разумеў, што ніякія антыкрызісныя праграмы і планы, накіраваныя на дасягненне станоўчага эканамічнага эфекту, не стануць працаваць, калі няма ўзаемаразумення з тымі, хто па сваіх функцыянальных абавязках павінен цябе падтрымліваць:

– З самага пачатку прыкладаў намаганні да таго, каб стварыць каманду аднадумцаў, якія хочуць нармальна, па правілах працаваць і зарабляць.  Гэта быў канструктыўны падыход, але з тым-сім давялося расстацца. Гэта былі вельмі балючыя, але неабходныя рашэнні.

Падтрымаўшы ўзяты кіраўніцтвам курс на рашучыя пераўтварэнні, калектыў пачаў адраджаць слаўныя традыцыі завода.

Аб’яднанню і зладжанасці са-дзейнічалі спартыўныя спаборніцтвы, удзел у турыстычных злётах, конкурсах, у тым ліку “Залатая восень” напярэдадні Дня машынабудаўніка і іншыя.

Выхад на бясстратную работу

Сёння на прадпрыемстве працуюць больш за 470 чалавек, і гэта ўжо менавіта каманда, якая не можа не ганарыцца сваімі поспехамі. Завод аднаўляе ранейшыя рынкі збыту сваёй прадукцыі ў краінах блізкага замежжа, вядзе тэхнічнае пераўзбраенне. На сённяшні дзень тэмпы росту прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах да ўзроўню мінулага года склалі 162,7 працэнта, а экспарту – 173, 9 працэнта. Са жніўня 2021 года завод працуе бясстратна і нават прыбыткова. Калі ў 2016 годзе рэнтабельнасць па вытворчасці электрарухавікоў складала мінус 30 працэнтаў, то ў 2021-ым – плюс 5 працэнтаў.

Адказваючы на пытанне, што дазволіла дабіцца такіх вынікаў, Васіль Валянцінавіч адзначыў:

– Дзякуючы падтрымцы холдынга ў мінулым годзе пачалі рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі цэха чыгуннага ліцця. Зараз наладжана вытворчасць чушкавога ліцця, якога вырабілі 1240 тон. На гэты год запланавалі правесці рамонт і дааснашчэнне аўтаматычнай фармовачнай лініі DISA 130A і наладзіць выпуск фасонных адлівак з шэрага і высокатрывалага чыгуна. Адноўлена работа сервіснага цэнтра па рэалізацыі арматуры, што дазволіла атрымаць 477 тысяч рублёў мержынальнага даходу. Станоўча паўплываў і той факт, што практычна на 50 працэнтаў узраслі цэны на нашу прадукцыю. Яна вельмі запатрабавана на знешнім рынку. Выканаць усе заяўкі не хапае магутнасцей, улічваючы, што з 957 адзінак абсталявання 900 – замартызавана на 100 працэнтаў. Плануем пачаць мадэрнізацыю цэха па вытворчасці электрарухавікоў. Адпаведную канцэпцыю ў бліжэйшыя дні буду абараняць перад кіраўніцтвам холдынга “БМК”. Неабходны нам і дадатковыя кадры, каб наладзіць 2-ух і нават 3-ох зменны графік работы. Нам патрэбна больш як 200 работнікаў розных прафесій.

Прадпрыемства – гэта людзі, а не станкі, таму тут шмат робяць для паляпшэння ўмоў працы і павышэння заробкаў. Так, сярэднямесячная заработная плата за мінулы год склала 784 рублі або 116 працэнтаў да ўзроўню 2020 года, а за снежань 2021-га – амаль 950 рублёў.

«Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь – 2021»

Не першы раз прадукцыя ААТ “Палессеэлектрамаш” стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу, аб’яўленага дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі.

– У чацвёрты раз падалі заяўку на ўдзел у гэтым конкурсе, – расказвае дырэктар. – На гэты раз перамогу прынёс электрарухавік асінхронны трохфазны агульнапрамысловага выканання для трапічнага клімату. Яго канструкцыя створана так, што ён можа функцыянаваць працяглы час у складаных кліматычных умовах. Дадзены тып разлічаны на тое, каб працаваць без перабояў у месцах з павышанай тэмпературай, дзе вільготнасць дасягае 100 працэнтаў, ва ўмовах агрэсіўнай пары. Наша прадпрыемства – адно з вядучых вытворцаў агульнапрамысловых асінхронных электрарухавікоў. Па тэхнічных патрабаваннях і пратаколу даручэнняў Савета Міністраў у мэтах імпартазамяшчэння быў распрацаваны вышэйназваны электрарухавік АІР100S4 T2 IM1081 IP55.

Важна, што лунінецкія аналагі адпавядаюць сусветнаму ўзроўню і могуць задаволіць патрэбы як айчынных прад-прыемстваў, так і паспяхова канкурыраваць на замежных рынках. Электрарухавікі, якія выходзяць з заводскага канвеера, карыстаюцца попытам не толькі ў айчынных пакупнікаў, але і ў Расіі, гарантуюць якасць, надзейнасць і бяспечнасць. З іх дапамогай выцяжныя сістэмы здольны не толькі палепшыць умовы працы, але гарантуюць бяспечнасць. Не сакрэт, што зараз на рынку тавараў і паслуг існуе вялікая канкурэнцыя. Кожнае прадпрыемства імкнецца заняць сваю нішу і па магчымасці замацавацца там. Для гэтага патрабуецца пастаянна павышаць канкурэнта-здольнасць выпускаемай прадукцыі. Вось чаму мы ўкаранілі сістэму менеджменту якасці і прынялі дэкларацыю аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюзу.

Алена ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть