ПромышленностьЭкономика

САМЫЯ ПРЫГОЖЫЯ МЯСЦІНЫ НА ЗЯМЛІ

Такою лічыць Лунінеччыну намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Якаўлевіч ЦЯЛЬПУК. Упэўненасць у гэтым падмацавана плёнам больш як 30-гадовай працы ў раёне. Сёння Аляксандр Якаўлевіч курыруе будаўнічую галіну і жыллёва-камунальную гаспадарку.

– Будаўнічы комплекс прадстаўлены ў нас пяццю арганізацыямі – ПМК-19, СПМК-17, ПМК-7, БУ-63 і ААТ “Лунінецрамбуд”. Заняты ў іх каля 700 працуючых. Летась імі выканана будаўніча-мантажных работ на больш як 70 мільярдаў рублёў. У параўнанні з папярэднім годам гэтая лічба павялічылася на 16 працэнтаў. Клапатлівымі рукамі будаўнікоў узведзена новае агароднінасховішча на 1500 тон у СВК “Дварэцкі”, прыстасаванне для захоўвання сенажу ў філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”. У гэтай жа гаспадарцы завершана другая чарга сучаснай малочна-таварнай фермы. У двух СВК уведзены ў строй новыя артэзіянскія свідравіны. У Дзятлавічах пабудаваны комплексна-прыёмны пункт. Акрамя гэтага, працягваюцца работы на ўзвядзенні МТФ у “Вулькаўскім світанку”. Працуюць брыгады прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі на завяршэнні будаўніцтва раённай бальніцы і лазняў у Дзятлавічах і Вульцы 1. Па-ранейшаму аб’ектамі №1 застаюцца жылыя дамы, узводзімыя ў раёне па Праграме адраджэння і развіцця вёскі. Летась тут асвоена 9 мільярдаў 400 мільёнаў рублёў – на 10 працэнтаў больш, чым планавалася. Акрамя гэтага, за кошт сродкаў, выдзеленых на аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры, асвоена больш як 2 мільярды рублёў. А ўвогуле на будаўніцтве названых аб’ектаў асвоена больш як 6 мільярдаў рублёў.

– Якім новабудоўлям сёлета будзе ўдзелена першаступенная ўвага?

– Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю пускавы комплекс раённай бальніцы, завяршыць рэканструкцыю стадыёна. Па-ранейшаму вялікая ўвага будзе ўдзяляцца узвядзенню жылля, якога плануецца пабудаваць агульнай плошчай 37 тысяч квадратных метраў (па выках мінулага года гэтая лічба склала крыху больш за 35 тысяч квадратных метраў). Гэта 55 дамоў у СВК і 248 кватэр у жыллёва-будаўнічых кааператывах. Будуць узведзены 84-, 36-, 48- і 20-кватэрныя дамы ў Лунінцы і 80-кватэрны жылы дом у Мікашэвічах.

– Лунінеччына – адзін з рэгіёнаў, дзе актыўна вядзецца індывідуальнае будаўніцтва. Многія з сем’яў, у тым ліку і мнагадзетных, летась здолелі справіць наваселлі. Якая суадносіна гарадскіх і вясковых навасёлаў?

– З агульнай колькасці сем’яў, якія летась здолелі палепшыць жыллёвыя ўмовы, 35 працэнтаў – вяскоўцы. Будаўніцтва вядзецца пры падтрымцы дзяржавы. Летась на ўзвядзенне індывідуальных жылых дамоў было выкарыстана больш як 14 мільярдаў рублёў льготных крэдытаў АСБ “Беларусбанк”. Акрамя гэтага, маладыя і мнагадзетныя сем’і, воіны-інтэрнацыяналісты скарысталіся бязвыплатнай аднаразовай субсідыяй.

– Зразумела, што выканаць увесь вышэй пазначаны аб’ём работ без сучаснай тэхнікі практычна немагчыма. Наколькі летась абнавіўся парк і ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база будаўнічых арганізацый?

– Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў летась склалі больш як 67 мільярдаў рублёў. У агульным аб’ёме інвестыцый гэта прыкладна 39 працэнтаў. Своеасаблівым лідэрам у гэтай справе з’яўляецца ПМК-19, дзе летась здолелі набыць 13 адзінак новай тэхнікі. Праведзена мадэрнізацыя і пераўзбраенне палігона жалезабетонных вырабаў ПМК-7, спакваля абнаўляюцца вытворчыя магутнасці СПМК-17, “Лунінецрамбуда”, БУ-63… І ўсё ж праблема папаўнення асноўных сродкаў застаецца актуальнай. Дастаткова сказаць, што, нягледзячы на вышэй прыведзеныя лічбы, зношанасць іх складае 80 працэнтаў! Магчыма, па гэтай прычыне не заўсёды задавольвае нас якасць выконваемых работ. Справядлівасці дзеля варта зазначыць, што будаўнічая галіна церпіць і ад недахопу кваліфікаваных кадраў. І вельмі добра, што мясцовыя навучальныя ўстановы, перш за ўсё, каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, пачаў рыхтаваць спецыялістаў запатрабаваных будаўнічых прафесій.

– Па выніках мінулага года Лунінец у чарговы раз увайшоў у лік самых прыгожых і добраўпарадкаваных гарадоў вобласці, стаўшы пераможцам абласнога конкурсу па добраўпарадкаванню. Што стала перадумовай чарговай перамогі?

– Старанная мэтанакіраваная работа па навядзенню і падтрыманню чысціні. За два апошнія гады на вуліцах і дарогах раёна пакладзена 53 тысячы квадратных метраў удасканаленага пакрыцця, на што затрачана больш як 6 мільярдаў рублёў. Змянілі аблічча дваровыя тэрыторыі. Больш у горадзе стала кветак і зялёных насаджэнняў. Дарэчы, летась іх было высаджана 115 тысяч штук – на суму ў 91 мільён рублёў! Калектыў Лунінецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі заняў 3-е месца ў конкурсе ладшафтных кампазіцый “Палескія фантазіі”, які праходзіў у Століне. А па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў райвыканкам адзначаны падзячным пісьмом Рэспубліканскага міжведамаснага савета. Сёлета усё добрыя традыцыі ў важнай і патрэбнай справе захаваем.

– Асобным этапам гісторыі нашага рэгіёну, своеасаблівым імпульсам для яго развіцця стаў пачатак газіфікацыі Лунінеччыны. Чым зараз вызначаецца яна ў нашым раёне?

– Зараз “блакітнае паліва” прабівае сабе дарогу ў вёскі. Газіфікаваны першыя 3 дамы ў Дварцы, пракладзены газаправод высокага ціску ў Дзятлавічы. Летась было газіфікавана 166 кватэр, пераважная большасць з якіх у Мікашэвічах. Са звадкаванага на прыродны пераведзены 550 жылых дамоў. Выкананы вялікі аб’ём работ па газіфікацыі ускраінных вуліц Лунінца. Нягледзячы на наступствы сусветнага крызісу і іншыя перашкоды, работы гэтыя будзем працягваць, бо “блакітнае паліва” – гэта камфорт і утульнасць у кватэрах, новы, больш высокі узровень жыцця нашых людзей. Менавіта на гэта і павінны быць скіраваны усе нашы намаганні.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть