Сыравіна, продаж і разлікі…
ЭкономикаПромышленность

Сыравіна, продаж і разлікі…

сыравинаЗ імі звязаны асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць стабільнай рабоце ААТ “Лунінецлес”, што ўваходзіць у склад ААТ “Холдынгавая кампанія “Палессежылбуд”. У гэтым перакананы генеральны дырэктар Леанід СТАНКЕВІЧ, які тры месяцы таму ўзначаліў прадпрыемства.

– Леанід Часлававіч, вы чалавек новы на Лунінеччыне. Раскажыце крыху пра сябе.
– Нарадзіўся на Віцеб-шчыне, але час станаўлення прайшоў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава пачаў працаваць у “Маладзечналесе”, дзе ад радавога механіка дарос да генеральнага дырэктара. Пазней перайшоў на ЗАТ “Маладзечнамэбля”. А потым лёс закінуў у Маскву, дзе займаў кіруючы пост аднаго з буйных холдынгаў. У Беларусь вярнуўся па закліку сябра і апошнія 5 год быў намеснікам генеральнага дырэктара холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў”. Калі прапанавалі ўзначаліць ААТ “Лунінецлес”, доўга вагаўся. У нейкай ступені на станоўчае рашэнне паўплывала тое, што калісьці добра сябравалі з Мікалаем Гуцавым, пры якім прадпрыемства дасягнула росквіту. Таму сваім абавязкам лічу працягнуць яго справу і вывесці “Лунінецлес” на новыя рубяжы.
– Для гэтага спатрэбіцца нямала намаганняў, улічваючы становішча, якое склалася не толькі на мясцовым прадпрыемстве, але і ў лесаперапрацоўчай галіне ў цэлым…
– Сапраўды сітуацыя складаная. Сыравіна стала вельмі дарагой. Продаж праз біржу паўплываў на фарміраванне цэн, якія амаль зраўняліся з сусветнымі. Гэта і прывяло да страт. Крызіс непляцяжоў не лепшым чынам адбіўся на стабільнасці работы. Мы працуем у шчыльнай узаемасувязі з будаўнічай галіной, якая зараз таксама пакутуе ад несвоечасовых разлікаў… Для рытмічнай дзейнасці неабходна, каб паступленні складалі 7-8 мільярдаў у месяц. Сёння ж маем усяго 5,5 мільярда. На будучае ставіц-ца задача выйсці на вытворчасць таварнай прадукцыі да 10 мільярдаў рублёў у месяц пры цяперашніх 7,5 мільярда. Радуе тое, што паступова пачалі разлічвацца па даўгах. З 2-ух мільярдаў запазычанасць знізілася да 600-700 мільёнаў рублёў. Разумеем, што нашым партнёрам таксама патрэбны грошы…
– У чым бачыце выйсце?
– У мадэрнізацыі, прычым, перш-наперш, эканамічнай, а не тэхнічнай. Неабходна дабіцца максімальнага зніжэння затрат і зрабіць цэны канкурэнтаздольнымі як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Тым больш, што сярод задач, якія ставім на наступны год, – давесці выпуск экспартнай прадукцыі да 50 працэнтаў. Пакуль за мяжу яе накіроўваем 36 працэнтаў. Попытам карыстаюцца піламатэрыялы, шчапа, пілаванне, круглы лес. Заключылі кантракты на адгрузку зрошчанай абшыўкі і дошкі для падлогі. Збіраемся наладзіць выпуск па-ліўных брыкетаў. Пачалі выраб мэблевага шчыта, сценавых панэляў, прыступак. Цэны ў нас даступныя, таму запрашаем пакупнікоў да нас. Разам з тым, не скідваем з рахункаў і тэхналагічную мадэрнізацыю, у чым маюць патрэбу нашы ўчасткі, у прыватнасці, Мікашэвіцкі леспрамгас.
– У свой час аконныя блокі з маркай “Лунінецлеса” карысталіся папулярнасцю ў спажыўцоў. А як зараз?
– Гэта яшчэ адна праблема, якую імкнемся вырашыць. Вытворчасць аконных блокаў можа прыносіць прадпрыемству да 4 мільярдаў рублёў у месяц. Зараз жа маем толькі 2-2,5 мільярды. На жаль, нас нідзе не чакаюць з прадукцыяй – ні ў Еўропе, ні ў Расіі. Мы вымушаны даказваць, што яна лепшая і адпавядае ўсім стандартам. Тры месяцы працягнуўся кантракт з адной з маскоўскіх фірм. Аднак канкурэнты знайшлі ў нашым пашпарце момант, які не задаволіў будаўнічую інспекцыю. Давялося спыніць пастаўку прадукцыі. Зараз спрабуем выправіць сітуацыю і аднавіць кантакты. Але гэта рынак, і тут свае правілы…
– У апошнія гады вельмі складаная сітуацыя назіралася з нарыхтоўкай сыравіны. Ці хапае яе сёння для пакрыцця ўласных патрэб?
– Згодна з праектам мадэрнізацыі, ёсць шанц разлічваць на паляпшэнне сітуацыі. Наша прадпрыемства знаходзіцца ў спісе тых, што трапілі пад увагу Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшай перспектыве разлічваем на арэнду 140 гектараў лесу ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Зараз гэта работа вядзецца актыўнымі тэмпамі. Але, на жаль, у Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнах ёсць складанасці з выдзяленнем участкаў. Зразумела, чым блі-жэй лесасека, тым выгадней для вытворчасці. Калі выйдзем на нарыхтоўку 12 тысяч кубічных метраў у месяц, зможам цалкам забяспечыць сябе сыравінай. Пакуль маем толькі 8. На закуп яе штомесяц расходуем 3 мільярды рублёў.
– Што яшчэ патрэбна для паспяховай работы?
– Стварыць годныя ўмовы для працаўнікоў. Упэўнены, калі зробім гэта, то і вынік будзе відавочны. Тым больш, што калектыў на прадпрыемстве зладжаны. Большасць работнікаў працуюць добрасумленна і адказна ставяцца да выканання заданняў. Упэўнены, што разам мы зможам вырашыць усе праблемы і наладзіць стабільную вытворчасць. Гутарыла



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть