ПромышленностьЭкономика

ВЫЙСЦІ НА СТАБІЛЬНЫ ПРЫБЫТАК

Менавіта такая задача стаіць перад КВУП “Лунінецкі рамонтна-механічны завод”. Аб тым,  якія крокі для гэтага зроблены, расказвае начальнік планава-эканамічнага аддзела Наталля РАМАНОВІЧ:
– Наша прадпрыемства задзейнічана на вытворчасці сельскагаспадарчых машын, будаўнічых металаканструкцый, машынабудаўнічых вузлоў і дэталяў, а таксама на рамонце і тэхнічным абслугоўванні. Летась з канвеера сышлі 13 сельскагаспадарчых машын, у тым ліку 5 чызельна-дыскавых культыватараў (КЧД-6). У цэлам жа, па выніках 2012 года тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці да ўзроўню 2011-га склаў 169,3 працэнта, прыбытак ад рэалізацыі гатовай прадукцыі – 67 мільёнаў рублёў. Прадпрыемства спрацавала рэнтабельна, хаця і не выйшла на запланаваны ўзровень 3,8 працэнта, спыніўшыся на 1,2.
– У чым прычына?
– Рэалізацыя прадукцыі не заўсёды ажыццяўляецца на ўмовах папярэдняй аплаты, што істотна зніжае ўзровень рэнтабельнасці. Аднак рацыянальны падыход да вядзення гаспадарчага працэсу, наяўнасць абаротных сродкаў даюць магчымасць у кароткія тэрміны ажыццяўляць закупку матэрыялаў і камплектуючых. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе зменшыць запасы гатовай прадукцыі. Узровень затрат на вытворчасць знізіўся на 1,3 працэнта, у тым ліку матэрыялаёмістасць на 12,5. Фінансавыя паказчыкі былі б лепшымі, калі б не даўжнікі, у лік якіх у асноўным уваходзяць сельскагаспадарчыя прад-прыемствы нашага раёна. 
– Важнейшай умовай для забеспячэння ўстойлівага фінансава-эканамічнага становішча з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыя гатовай прадукцыі. Што для гэтага робіце?
– На гэта накіравана маркетынгавая дзейнасць. Пастаянна вышукваем магчымасці рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў, кадравы патэнцыял, удзельнічаем у тэндэрах. Так, у чэрвені мінулага года заключылі дагавор на пастаўку запчастак з расійскім прадпрыемствам “Сальскводрамбуд”. Па-ранейшаму працягваем супрацоўніцтва з прадпрыемствамі будаўніцтва і меліярацыі.
– На чым яшчэ будзеце акцэнтаваць увагу сёлета?
– Не спыняем работу па распрацоўцы новых відаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Плануем атрымаць сертыфікат адпаведнасці на барану дыскавую меліярацыйную БДМ-2,5, а таксама навясную БДН-2,0.  Зніжэнню сабекошту прадукцыі і атрыманню дадатковага прыбытку спрыяе выкарыстанне ў вытворчасці дзелавых адходаў. Летась, дзякуючы гэтаму, рэалізавалі адпаведнай прадукцыі на суму 67 мільёнаў рублёў і зменшылі выдаткі на 6,2 мільёна. Распрацавана праграма Года беражлівасці, на выкананне якой будуць задзейнічаны ўсе падраздзяленні. Працягнем укараняць энергазберагаючыя мерапрыемствы. Толькі за мінулы год дасягнулі мэтавага паказчыка па энергазберажэнню мінус 32,7 пры заданні мінус 4,5, што ў пераліку на ўмоўнае паліва склала 6 тон.
– Ці можна сказаць, што сёння прадпрыемства з’яўляецца ўстойліва плацёжаздольным?
– Мяркую, што так. За апошні год не карысталіся крэдытнымі рэсурсамі на выплату заработнай платы і іншых абавязковых плацяжоў. І ў гэтым – заслуга ўсяго калектыву. На заво-дзе не так многа працаўнікоў – усяго 71 чалавек. Але радуе, што склаўся калектыў аднадумцаў і сапраўдных прафесіяналаў. Між тым, для рэалізацыі пастаўленых задач нам патрэбна дадатковая сіла. І мы бу-дзем рады бачыць на сваім прадпрыемстве маладых, амбіцыйных і энергічных спецыялістаў.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть