Завочны клуб спажыўцоў

Баль агародніны і садавіны

кирмашВосень – гэта не толькі адрэзак года, калі прырода мяняе сваё ўбранне, каляровую гаму, але і час збіраць ураджай. І калі ён на зайздрасць усім, то яго не грэх і паказаць, падзяліўшыся дарамі з іншымі.

У Лунінцы – у адпаведнасці з лепшымі беларускімі традыцыямі на адной з цэнтральных вуліц горада – Савецкай – разгарнуліся гандлёвыя рады. Асартымент звычайны – агародніна, збожжа, саджанцы пладова-ягадных дрэўцаў і кустарнікаў. Дзень парадаваў сонечным надвор’ем, але людзей сабралася не так многа. Магчыма, ранішні марозік напалохаў. Між гандлёвымі радамі туды-сюды хадзілі пакупнікі з вялікімі сумкамі, веласіпедамі, каляскамі, ацэньваючы таварны выгляд і кошт.
У асноўным сваю прадукцыю прапаноўвалі сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі – іх было больш дзясятка. Да іх далучыліся мясцовыя фермеры, заезджыя прадаўцы, а таксама тыя, хто вырасціў на сваіх участках багаты ўраджай і мае лішкі прадукцыі.
Многія да 9 гадзін паспелі амаль цалкам распрадацца. У іх ліку сельскагаспадарчы каледж. Як заўважыў намеснік дырэктара Мікалай Кругавец, у 7.30 гандаль ішоў поўным ходам, асабліва хутка рэалізавалі бульбу. Ды і не дзіўна, бо менавіта навучальная ўстанова прапаноўвала яе па самай таннай цане – 2200 рублёў. У іншых прадаўцоў кошт вагаўся ад 2500 да 3000 рублёў за кілаграм. Да таго ж, навучэнцы каледжа дапамагалі адчуць святочны настрой, радуючы песнямі і танцамі.
– Выдатны сёння гандаль, – расказвае дырэктар “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства Іван Соц. – Цыбуля па 3400 рублёў ідзе проста на “ўра” (аўт. – такая ж цана была і летась). Не паспяваем яе падвозіць, ды і збожжавыя культуры, бульба нядрэнна прадаюцца.
Індакачкі і цялушка з СВК “Хваецкае”, а таксама кролікі аднаго з мясцовых жыхароў крыху ўнеслі ў кірмаш “жывую” нотку. Мясныя, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты на розны густ прапанавалі спажыўцам гандлёвыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Разбягаліся вочы ад хлебабулачных, кандытарскіх і кулінарных вырабаў ад філіялаў райспажыўтаварыства і ДорОрс. Жадаючыя маглі набыць цёплыя вязаныя рэчы, гаспадарчыя прылады, а таксама сувенірную прадукцыю.
Над Прывакзальнай плошчай згус-ціўся дым, які зыходзіў ад шашлыкоў, што пахам вабілі да сябе, таму бліжэй да апоўдня столікі ў кафэ на адкрытым паветры не пуставалі. А каб госці кірмаша не сумавалі, работнікі культуры падрыхтавалі цікавую музычную праграму “Ёсць ураджай – будуць і песні”. Вядучыя Галіна Куліцкая і Алена Науковіч сардэчна запрашалі на сцэну калектывы і салістаў мастацкай самадзейнасці. Сярод іх – народныя ансамблі песні “Вандроўнікі” і “Шляхцічы”, фальклорны калектыў “Лабчанка”, самадзейны – “Кры-нічанька”, гумарыстычны – з Лу-нінскага СДК, народнае аматарскае аб’яднанне “Жывіца”, ансамбль “Весніца”.
Нягледзячы на тое, што на гэты раз самыя актыўныя ўдзельнікі сярод сельгаспрадпрыемстваў не вызначаліся, прайшоў кірмаш арганізавана і весела.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть