Завочны клуб спажыўцоў

Барометр узроўню жыцця

Менавіта ім з’яўляецца гандлёвая галіна. Ад плацёжаздольнасці кожнага грамадзяніна залежыць дынаміка ўзроўню тавараабароту, па якім ацэньваецца работа філіялаў і райспажыўтаварыства ў цэлым.  Гэта падкрэсліў старшыня праўлення Максім Сумар, выступаючы на сходзе ўпаўнаважаных.

У галіне гандлю па выніках справаздачнага года тэмпы росту рознічнага тавараабароту склалі 95,1 працэнта пры прагнозе 101 працэнт. Гэта – другая пазіцыя сярод аналагічных падраздзяленняў па Брэсцкай вобласці. Праз рознічную сетку прададзена тавараў на 62,2 мільёна рублёў. Абарот на 1 жыхара раёна склаў 918,3 рублі пры сярэднім абласным паказчыку 684,1 рубля. Гэта – першае месца сярод райспажыўтаварыстваў аблспажыўсаюза.

– Працаваць трэба з поў-най аддачай і разуменнем таго, што ад выніку залежыць дабрабыт кожнага, – адзначыў Максім Андрэевіч.

Разам з тым, вырашаючы задачы на 2017 год па забеспячэнню тэмпаў росту рознічнага тавараабароту, кааператары плануюць мадэрнізаваць 5 гандлёвых аб’ектаў: магазін №20, №7 і №101 “Прадукты” ў Лунінцы, №7 “Сатурн” у Мікашэвічах, №74 “ТПП” в. Азярніца; набыць сучаснае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне на суму 65 тысяч рублёў. На самаабслугоўванне перавядуць 2 аб’екты гандлю. Далейшае развіццё атрымае продаж тавараў у растэрміноўку без працэнтаў. Такой рэалізацыяй будуць займацца 76 магазінаў. Працягваецца работа па паляпшэнню дагаворных умоў па 13 фірменных секцыях з вытворцамі Рэспублікі Беларусь.

Забяспечваючы інвестыцыйную праграму мінулага года, праўленне райспажыўтаварыства выканала наказы пайшчыкаў, якія выказваліся на справаздачных сходах. Сярод іх – рамонт кандытарскага цэха г. Мікашэвічы філіяла «Харчтавары», увод у эксплуатацыю магазінаў №11 «Родны кут» і №16 «Альянс» філіяла «Прадтавары», пашырэнне асартыменту хлебабулачных вырабаў на аснове жытняй мукі ў цэху хлебапячэння філіяла «НВК «Палессе».

На жаль, не вельмі ўражваюць вынікі работы двух першых месяцаў бягучага года. Рознічны абарот ганд-лю склаў 8 мільёнаў 958 тысяч рублёў пры тэмпе росту 90,5 працэнта. Каб працаваць бясстратна, па выніках першага квартала гэтыя лічбы павінны быць адпаведна 14,57 мільёна рублёў і 92 працэнта. Гэта няпростая задача, але яе трэба выканаць, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў і выканаць патрабаванне Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь аб павышэнні заработнай платы.

У сваім выступленні Максім Сумар закрануў таксама пытанні дысцыпліны, недапушчэнне рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі, эканоміі і энергазберажэння.

У рабоце сходу бралі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблспажыўсаюза Аляксандр Ляшчынскі (на здымку злева), кіраўнікі мясцовай выканаўчай і распарадчай улады – Аляксандр Пачко і Віктар Рафаловіч.

Госць з абласнога цэнтра адзначыў, што лунінецкія кааператары працуюць стабільна на працягу пэўнага часу, але спыняцца нельга, трэба рухацца наперад. Ён жа ўручыў Ганаровую грамату прадаўцу магазіна №92 “ТПП” в. Галы Бор філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” Алене Яраховіч.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко ў сваім выступленні спыніўся на рабоце кожнага філіяла, адзначыў як станоўчыя моманты, так і недапрацоўкі, акрэсліў задачы на перспектыву. У прыватнасці, ён засяродзіў увагу на развіцці прыдарожнага сервісу, арганізацыі выязнога гандлю ў сельскай мясцовасці, ад-крыцці дзіцячага кафэ ў Мікашэвічах, добраўпарадкаванні аб’ектаў і прылягаючай тэрыторыі…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть