Завочны клуб спажыўцоў

“Больш – можна, менш – нельга”

завклубНельга было не зачаравацца прыгажосцю, эстэтычнасцю і, зразумела, майстэрствам пекараў, кулінараў і кандытараў райспажыўтаварыства, чые шэдэўры ўпрыгожылі выставу ў ГДК. Менавіта тут адбыўся справаздачна-выбарчы сход упаўнаважаных Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства.
Фінансавая стабільнасць і рост да-
ходаў – асноўныя паказчыкі дзейнасці калектыву за апошнюю пя-цігодку. Як адзначыў у сваім дакладзе старшыня праўлення Максім Сумар, тавараабарот на канец 2013-га да ўзроўню 2009-га ўзрос у 4,2 раза, сярэднямесячны – на аднаго чалавека павя-лічыўся ў 4,5, а заработная плата – у 4,9 раза. У справаздачны перыяд філіял “Вясёлка” далучыўся да “Харчтавараў”.
За мінулы год тэмпы росту рознічнага тавараабароту забяспечаны ў супараўнальных цэнах на 106 працэнтаў, у тым ліку ў гандлі – на 107, грамадскім харчаванні – 102 працэнты. Атрымана амаль 14 мільярдаў прыбытку. На будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю і рамонт асноўных сродкаў зрасходавана 14,2 мільярда рублёў. Агульны ўзровень рэнтабельнасці па чыстаму прыбытку склаў 2,16 працэнта.
Дзякуючы праведзенай рабоце, колькасць гандлёвых прадпрыемстваў не скарацілася, а павялічылася. Цяпер іх – 142. За мінулы год рэканструяваны магазіны “1000 дробязей”, “Мэбля-стыль”, “Харчтавары” №17 і №54, “Вега”. Расчыніў дзверы “Дыскаўнтэр”.
Адзначаючы станоўчыя моманты, Максім Андрэевіч спыніўся і на праблемах, засяродзіў увагу на задачах:
– Аб’ём нарыхтовак ад насельніцтва склаў амаль 80 мільярдаў рублёў. Закупілі ў насельніцтва 1743 тоны яблык, 625 тон клубніц, 45,6 тон чарніц, 97,4 – журавін. Аднак, аб’ёмы маглі быць і большымі, мы не выкарыстоў-ваем свой патэнцыял. Нарыхтоўкі – гэта наш рэзерв экспарту. Дастаткова ад-значыць, што экспартныя пастаўкі, якія вылічваюцца 223,9 тысячамі долараў ЗША, – вынік нарыхтоўчай дзейнасці. Назіраецца тэндэнцыя зніжэння ўдзельнай вагі райспажыўтаварыства ў межах раёна, маем страты ў рэалізацыі нехарчовай групы тавараў.
Вялікія сродкі ўкладваем у прамысловасць. Трэці год вядзецца рэканструкцыя забойнага і каўбаснага цэхаў. На іх рэканструкцыю ўжо зрасходавана 1,8 мільярда рублёў. Сёлета неабходна завяршыць усе работы і павялічыць аб’ёмы вытворчасці да 40 мільярдаў і экспарціраваць да 120 тон мяса.
Максім Сумар канстатаваў, што створаны надзейны фундамент для далейшага развіцця райспажыўтаварыства. За два месяцы гэтага года тавараабарот склаў 103,3 працэнта, прыбытак – больш за 2 мільярды. Маючы такія вынікі, нельга спыняцца, а ў зададзеным тэмпе трэба рухацца наперад. І, як кажуць “Больш – можна, менш – нельга”.
Работа праўлення райспажыўтаварыства прызнана здавальняючай, а яго кіраўнік Максім Сумар выбраны старшынёй на бліжэйшую пяцігодку.
У сходзе ўпаўнаважаных прынялі ўдзел старшыні: райвыканкама – Васіль Агіевіч і райсавета – Віталь Адзішчаў, а таксама першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза Таццяна Чэрапава.
Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч даў станоўчую ацэнку дзейнасці кааператараў, выказаў удзячнасць калектыву за адданую працу. Лепшыя работнікі атрымалі ўзнагароды. Граматамі аблспажыўтаварыства ўзнагароджаны прадаўцы: Іна Вярэніч (магазін “Вега”) і Валянціна Багаль (магазін №1 в. Лунін). Вышэйшай узнагароды райвыканкама ўдастоена дырэктар філіяла “Аптова-рознічнае аб’-яднанне” Ніна Віцэнка, падзячным пісьмом адзначаны кіраўнік філіяла “Харчтавары” Рыгор Насеня.
Ад дэпутатскага корпусу Падзячным пісьмом абласнога Савета ўзнагаро-джаны старшыня праўлення Максім Сумар, граматай райсавета – кладаўшчык філіяла “Грамадскае харчаванне” Ала Бяляева, Падзячным пісьмом райсавета – прадавец магазіна “Сузор’е” Марыя Кушнярук і электрагазазваршчык НВК “Палессе” Мікалай Канановіч.
Па традыцыі самыя актыўныя ўпаўнаважаныя атрымалі прэміі. Падарункам для прысутных стаў канцэрт самадзейных артыстаў Лунінеччыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть